Абласны тур нацыянальнага фестывалю-конкурсу патрыятычнай песні «Салдацкі канверт – 2025» пройдзе заўтра ў Магілёве. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Па словах суразмоўцаў, пераможцаў у конкурсе, прысвечаным 80-годдзю Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне, будуць вызначаць у дзвюх намінацыях: асобныя выканаўцы (салісты) і вакальныя ансамблі (дуэты, трыо, вакальныя групы). Тэматыка кампазіцый – песні ваенных гадоў і сучасныя песні пра Вялікую Айчынную вайну, армію і флот, у тым ліку аўтарскія.
Удзельнікамі фестывалю стануць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Пераможцы накіруюцца прадстаўляць Магілёўскую вобласць у нацыянальным туры конкурсу.
Мерапрыемства будзе праходзіць у Магілёўскім дзяржаўным каледжы мастацтваў. Пачатак а 14-й гадзіне.
Даведачна: Конкурс праводзіцца ў мэтах духоўна-маральнага, грамадзянска-патрыятычнага і мастацка-эстэтычнага выхавання грамадзян, а таксама аб'яднання творчай моладзі на агульных каштоўнасцях захавання аб'ектыўнай гісторыі падзей Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04