4 сакавіка беларуская міліцыя адзначыць дзень утварэння. Абласныя ўрачыстасці, прысвечаныя прафесійнаму святу, пройдуць і ў Магілёве, зазначылі ва УУС аблвыканкама.
Адкрые мерапрыемствы 4 сакавіка ва ўпраўленні сустрэча начальніка УУС палкоўніка міліцыі Ігара Шчарбачэні з членамі сем’яў супрацоўнікаў, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку. У 11.00 у Музеі гісторыі Магілёва пройдзе ўшанаванне бацькоў найлепшых супрацоўнікаў, а таксама ўручэнне ўзнагарод кіраўнікам і радавым міліцыянерам, якія маюць высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці.
Завершыцца дзень канцэртам, які пачнецца ў 16.00 на сцэне Палаца культуры вобласці. Тут выступяць вядучыя творчыя калектывы рэгіёна. У мерапрыемстве возьме ўдзел кіраўніцтва абласнога выканаўчага камітэта, упраўлення ўнутраных спраў, структурных падраздзяленняў праваахоўных ведамстваў, асабісты склад, ветэраны, члены сем’яў, прадстаўнікі УМВД Расіі па Бранскай і Смаленскай абласцях.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.08.2025 - 16:28
Фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву» збярэ ў Магілёве каля тысячы ўдзельнікаў
22.08.2025 - 18:16
19.08.2025 - 10:05
Напярэдадні новага навучальнага года Анатоль Ісачанка наведаў Вішоўскую сярэднюю школу
18.08.2025 - 09:45