XIII абласныя Свята-Георгіеўскія агульнаадукацыйныя чытанні, прысвечаныя Году малой радзімы і 30-годдзю адраджэння Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі, пройдуць у горадзе на Дняпры 12–18 снежня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім епархіяльным упраўленні.
Самым насычаным стане першы дзень. Мерапрыемства ўрачыста адкрыецца на базе Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3. Тут адбудзецца пленарнае пасяджэнне, круглыя сталы «Сучасная адукацыя і традыцыйныя праваслаўныя каштоўнасці» і «Нядзельная школа сёння: вопыт работы і перспектывы развіцця». Пасля ў духоўна-асветніцкім цэнтры імя свяціцеля Георгія (Каніскага) пачнецца семінар «Праваслаўнае краязнаўства: вопыт, праблемы, знаходкі».
Супрацоўнікаў бібліятэк устаноў агульнай сярэдняй, прафесійнай адукацыі, публічных, парафіяльных бібліятэк Магілёўскай вобласці збярэ 13 снежня круглы стол «Кніга і чытанне як духоўная спадчына праваслаўя ў культуры і гісторыі беларускага народа». Мерапрыемства пройдзе ў духоўна-асветніцкім цэнтры імя Кірыла і Мяфодзія Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Тут жа 14 снежня адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў рэгіянальнага этапу міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага свету».
Пасяджэнне кінаклуба «Залаты Віцязь» «Духоўная і маральная аснова сям’і: Багародзіца побач з намі» запланавана на 17 снежня. Яго ўдзельнікамі стануць навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.
Завершыць Свята-Георгіеўскія агульнаадукацыйныя чытанні II маладзёжная канферэнцыя «Духоўнасць. Моладзь. Ініцыятыва».
Арганізатарам чытанняў выступае Магілёўскае епархіяльнае ўпраўленне сумесна з галоўным упраўленнем па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытутам развіцця адукацыі.
Георгій Каніскі – архіепіскап, філосаф, вядомы грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 20 лістапада 1717 года ва ўкраінскім Нежыне (Чарнігаўская губерня). Быў епіскапам Рускай Праваслаўнай Царквы, архіепіскапам Магілёўскім, Мсціслаўскім і Аршанскім. У 1993 годзе прылічаны да ліку мясцовашанаваных святых Беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы. Памёр 13 (24) лютага 1795 года ў Магілёве.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію
21.04.2025 - 09:40
Гастролі, сумесныя пастаноўкі. Магілёўскі і Уладзімірскі тэатры дамовіліся аб супрацоўніцтве
18.04.2025 - 11:19
Праўда пра генацыд: фільмы «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў кінатэатры «Радзіма»
17.04.2025 - 12:44
Вясновая карусель спектакляў. Арлоўскі тэатр лялек на Магілёўскай сцэне