У Беларусі няма абмежаванняў па палавой прыкмеце для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі. Аб гэтым заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
«У Цэнтральную выбарчую камісію паступілі заявы ад 11 грамадзян. На сённяшні момант чатыры ініцыятыўныя групы ўжо зарэгістраваны на пасяджэнні ЦВК. Двум грамадзянам было адмоўлена ў рэгістрацыі, паколькі не былі прадстаўлены ўсе дакументы ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам. 5 заяў будуць разгледжаныя на бліжэйшым паседжанні ЦВК», - удакладніў Ігар Карпенка.
«З 11 заяваў тры былі пададзены менавіта ад жанчын. Адна жанчына сябе пазіцыянуе палітыкам, другая - прадстаўніком жаночага руху, трэцяя - прадпрымальнікам. Жанчыны праяўляюць актыўнасць, таму што нават паводле статыстыкі жанчын у Рэспубліцы Беларусь значна больш, чым мужчын, - адзначыў кіраўнік ЦВК. - Разам з тым я не бачу тут нейкіх перашкод, у нас няма абмежаванняў па палавой прыкмеце, хто можа ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, хто няма. Таму мы разглядаем выключна дакументы на адпаведнасць іх выбарчаму заканадаўству, тым патрабаванням, якія там прапісаны».
Чарговае пасяджэнне ЦВК адбудзецца 4 лістапада - будуць разгледжаны пытанні аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты. На гэты момант зарэгістраваны 4 ініцыятыўныя групы: Аляксандра Лукашэнка, Алега Гайдукевіча, Аляксандра Хіжняка і Вольгі Чамаданавай.
Наступны крок у электаральнай гонцы для зарэгістраваных ініцыятыўных груп - збор подпісаў грамадзян у падтрымку кандыдатуры. Сабраць неабходна не менш як 100 тыс. подпісаў. Гэты этап электаральнай кампаніі пачнецца 7 лістапада.
Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 15:12
18.07.2025 - 13:47
На Магілёўшчыне кааператары закупляюць у насельніцтва плодаагароднінную і дзікарослую прадукцыю
18.07.2025 - 08:58
Ад завалаў - да новых высадак дрэў: у Магілёве абмеркавалі пытанні ўборкі і аднаўлення лясоў
17.07.2025 - 16:59