Абноўленая паліклініка пачала працу пасля рэканструкцыі ў Кіраўскім раёне. Прапускная здольнасць ўстановы аховы здароўя – каля 250 чалавек на змену, як расказала намеснік галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце Таццяна Комар-Маскалёва.
Паліклініка размяшчаецца ў двух будынках–1974-га і 1998 гадоў пабудовы. За гэты час тут праводзілі толькі касметычныя рамонты. «Дзякуючы рэканструкцыі наша паліклініка абнавіла знешні выгляд. Цяпер два корпусы злучаны паміж сабой наземным пераходам. У адзін з іх пераехала аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі. Змяніліся і кабінеты ўрачоў: яны сталі большпрасторнымі», – адзначыла намеснік галоўнага ўрача.
Пасля рэканструкцыі асобныя кабінеты з’явіліся ў памочнікаў урачоў агульнай практыкі – цяпер яны таксама самастойна прымаюць пацыентаў. Акрамя гэтага, у аддзяленні гінекалогіі абсталявалі аперацыйны блок. Як адзначыла Таццяна Комар-Маскалёва, гэта дазволіць павысіць якасць медыцынскіх паслуг.
«Яшчэ адной важнай навінкай стала ізаляцыя кабінетаў, дзе лечаць скурна-венералагічныя, інфекцыйныя і сухотныя захворванні. Гэтыя кабінеты зроблены па прынцыпе боксаў: у кожнага асобны ўваход з вуліцы. Такія меры дазваляюць не дапусціць распаўсюджвання захворванняў і адпавядаюць сусветным стандартам», – адзначыла Таццяна Комар-Маскалёва.
У лабараторыі таксама свае новаўвядзенні. «Медыцынскае абсталяванне ў нас абнаўляецца. З апошняга–з’явіўся новы аналізатар. У паліклініцы мы можам рабіць усе неабходныя для першаснай дыягностыкі даследаванні крыві пацыентаў», – адзначыла намеснік галоўнага ўрача.
Ва ўсіх кабінетах замянілі офісную і медыцынскую мэблю. У кожнага ўрача будзе свой камп’ютар, прынтар і сканер. «Да канца года мы аснасцім працоўныя месцы нашых спецыялістаў неабходнай камп’ютарнай тэхнікай, якая будзе падключана да адзінай лакальнай сістэмы– будзе наладжвацца работа з электроннымі карткамі і рэцэптамі», – расказала Таццяна Комар-Маскалёва.
Цэнтральная раённая паліклініка абслугоўвае каля 18,5 тыс. дарослых жыхароў Кіраўскага раёна і каля 3,6 тыс.дзяцей. Сёлета сюды на працу прыйшло 18 маладых спецыялістаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы