RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абноўлены пералік беларускіх лякарстваў, цэны на якія рэгулюе Міністэрства аховы здароўя

У Беларусі ўдакладнены пералік лекавых сродкаў, што вырабляюцца арганізацыямі краіны, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам аховы здароўя. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 сакавіка 2021 года нумар 138, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Раней пералік быў зацверджаны пастановай урада ад 19 студзеня 2012 года нумар 56. З яго цяпер выключаны растворы для ін'екцый атрапіну і аміядарону, таблеткі кланідзіну, гідрахлортыязіду, індапаміду, прапраналолу, атэналолу, метапралолу.

У пераліку беларускіх лякарстваў, цэны на якія рэгулюе Міністэрства аховы здароўя, засталіся метаклапрамід, прэлакс, лактулоза, кальцыю глюканат, фоліевая кіслата, гідраксіэтылкрухмал, натрыю гідракарбанат, сімвастацін, цэфаперазон, цэфтазідзім, кліндаміцын, амікацын, стрэптаміцын, максіфлаксацын, імацініб, тамаксіфен, марфін, трымеперыдзін, фентаніл, карбамазепін, фенабарбітал, галаперыдол, пірантэл, амінафілін, ларатадзін, пілакарпін. Згодна з дакументам, ведамства таксама рэгулюе цэны на 70-працэнтны этанол для вонкавага прымянення.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая