Тэмп росту закупак у насельніцтва спажыўкааперацыяй агародніны ў Магілёўскай вобласці склаў 163 працэнты. Як паведамілі ў Магілёўскім аблспажыўсаюзе, за восем месяцаў у рэгіёне было закуплена 3335 т агародніны, з іх амаль 2770 т - у насельніцтва.
Размова ідзе аб вітаміннай прадукцыі, якая адразу паступае на прылаўкі: таматаў закуплена 387 т, агуркоў - 485 т, цыбулі - 488 т, капусты - 815 т, морквы - 395 т, буракоў - 617 т. Цяпер актыўна вядзецца закупка яблыкаў, у насельніцтва набыта 3500 т. Калі ў мінулым годзе закупачная цана ападу стартавала з 10 капеек за кілаграм, то цяпер яна ўжо 20 капеек. Кошт таварнага яблыка ў залежнасці ад гатунку - ад паўтара рублёў да 1 рубля 70 капеек.
Нарыхтоўка сельгаспрадукцыі спажыўкааперацыяй вядзецца цэлы год.
З 1 кастрычніка пачнецца закладка садавінагароднінай прадукцыі ў стабфонды. Плануецца нарыхтаваць 400 т бульбы, 325 т капусты, 90 т морквы, 80 т буракоў, 220 т цыбулі і 120 т яблыкаў.
Што да дзікарослай прадукцыі, то сёлета ўраджайнасць грыбоў была вышэйшай. Ужо нарыхтавана 5,4 т лісічак. Амаль палову ад гэтага аб'ёму Кіраўскае райспажыўтаварыства замарозіла ў якасці начыння для папулярнага мясцовага кулінарнага брэнда — кіраўскіх смажанак. А вось вялікага ўраджаю журавін сёлета з-за засушлівага надвор'я не чакаюць, пакуль у насельніцтва закуплена каля тоны лясной ягады.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 09:37
Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў пашырае міжнародныя кантакты (відэа)
17.04.2025 - 09:05