Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня ў Палацы Рэспублікі звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, а затым адкажа на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Выступленне кіраўніка дзяржавы пачнецца а 11.00. Прамая трансляцыя мерапрыемства будзе весціся па тэлебачанні і радыё.
Тэлевізійную версію Паслання пакажуць у вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.
На мерапрыемства запрошана шырокае кола ўдзельнікаў – больш за 2,5 тыс. чалавек. Такі шырокі фармат – ініцыятыва, прапанаваная падчас працы Прэзідэнта ў рэгіёнах, якую кіраўнік дзяржавы падтрымаў. У выніку, акрамя парламентарыяў і дэлегацый ад абласцей і горада Мінска, традыцыйна сярод запрошаных – вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, кіраўнікі рэлігійных канфесій, парламентарыі мінулых скліканняў, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, моладзь, журналісты і блогеры.
Пасля агучвання паслання кіраўнік дзяржавы даў згоду адказаць на магчымыя пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.
Трэцяй часткай мерапрыемства стане канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі «Мільёны сэрцаў». Удзельнікамі канцэрта стануць вядомыя выканаўцы і творчыя калектывы, прадстаўнікі новага пакалення творчай моладзі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.08.2025 - 09:45
15.08.2025 - 14:05
14.08.2025 - 10:59
13.08.2025 - 09:14
У Магілёўскай вобласці ўборку асноўнай масы збожжавых плануюць завяршыць да 20 жніўня
08.08.2025 - 18:04