У пытаннях мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы краіна ідзе правільным шляхам - ад рэабілітацыі да эканамічнага росту і развіцця. Такой думкай падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў Касцюковічах на мітынгу, прымеркаваным да 39-й гадавіны аварыі на ЧАЭС.
«Усё далей сыходзіць у гісторыю трагічны дзень 26 красавіка 1986 года, калі адбылася найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа дваццатага стагоддзя, - падкрэсліў Анатоль Ісачанка. - Аварыя на Чарнобыльскай АЭС закранула практычна ўсе сферы нашага жыцця і стала для Беларусі сапраўдным нацыянальным бедствам. Радыёактыўнаму забруджванню падвергнулася чвэрць тэрыторыі краіны, з якой каля 40% - гэта Магілёўская вобласць».
Ліквідацыя катастрофы запатрабавала ад людзей вялізнай мабілізацыі сіл і сродкаў. Больш за 600 тыс. чалавек самааддана выконвалі свой грамадзянскі абавязак, ухіляючы наступствы страшнай аварыі. Сярод іх было шмат жыхароў рэгіёна - вайскоўцы, пажарныя, медыкі і проста добраахвотнікі. «Чарнобыльская трагедыя прымусіла нас па-іншаму зірнуць на жыццё, атрымаць неацэнныя ўрокі на будучыню. Беларусь набыла каласальны вопыт адраджэння забруджаных тэрыторый», - дадаў ён.
Кіраўнік рэгіёну засяродзіў увагу на тым, што дзякуючы рашэнню кіраўніка дзяржавы пацярпелыя рэгіёны не былі зачыненыя на замак: пачалося планамернае вяртанне гэтых земляў гектар за гектарам. «За апошнія гады праведзена вялікая работа па мінімізацыі наступстваў трагедыі, - працягнуў ён. - Мы навучыліся жыць і працаваць ва ўмовах радыеактыўнага забруджвання, вырабляць чыстую прадукцыю. Кожную пяцігодку дзяржава выдзяляе на вырашэнне чарнобыльскіх праблем звыш Br2 млрд».
Выбраная стратэгія дазволіла захаваць станоўчую дынаміку развіцця раёнаў, стварыць дастойныя ўмовы для жыцця нашых людзей. І наглядны таму доказ - Касцюковічы, дзе толькі за апошнія гады пабудавана звыш 20 тыс. кв.м жылля, рэалізаваны шэраг інвестыцыйных праектаў, мадэрнізуюцца школы і дзіцячыя сады, працуе сучасная бальніца, 100 працэнтаў насельніцтва раёна забяспечана якаснай пітной вадой.
«І сёння, гледзячы на Касцюковіцкі, Слаўгарадскі і Краснапольскі край, іншыя пацярпелыя раёны, бачачы новыя прадпрыемствы і сацыяльныя аб'екты, можна сказаць: мы ідзем правільным шляхам - ад рэабілітацыі да эканамічнага росту і развіцця. Чарнобыль - не толькі трагедыя, але і ўрок для ўсяго чалавецтва. І галоўная наша задача - зрабіць усё, каб след гэтай трагедыі застаўся толькі на старонках гісторыі і ў памяці пра герояў-ліквідатараў», - сказаў на заканчэнне ён.
Мітынг у Касцюковічах адбыўся ля памятнага знака, устаноўленага да 20-годдзя аварыі на ЧАЭС. Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў выканаўчай улады і грамадскіх арганізацый, удзельнікаў ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы, працоўныя калектывы, моладзь. Касцюковіцкі раён - адзін з самых пацярпелых у вобласці ад наступстваў аварыі на ЧАЭС: тут радыеактыўна забруджаны 78 населеных пунктаў, 40 вёсак пахаваны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2025 - 11:50
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11