RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Адкрыццё выставачных праектаў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, прайшло ў Магілёўскім абласным музеі імя П. В. Масленікава

Урачыстая цырымонія адкрыцця выставачных праектаў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, адбылася ў Магілёўскім абласным музеі імя П. В. Масленікава 21 студзеня.

«Сёння мы даём старт тым мерапрыемствам, якія будуць праходзіць у Магілёўскай вобласці на працягу года. Гэта мерапрыемствы рознай накіраванасці, аднак аснова ўсіх праграм – захаванне гістарычнай памяці нашай краіны, нашай дзяржавы. Бо яна мае вельмі багатую гісторыю. І мы павінны ёй ганарыцца, памятаць пра тых, хто ўнёс у яе свой уклад, – адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. – Асобнае месца ў ёй займае тэма Вялікай Айчыннай вайны».

Анатоль Міхайлавіч падкрэсліў, што адной з цэнтральных экспазіцый у гэты дзень стала выстава макетаў спаленых вёсак, прысвечаная генацыду беларускага народа:

«Яны ствараліся рукамі дзяцей сумесна з ветэранамі – гэта дарагога варта. Бо папярэдне хлопцы размаўлялі з відавочцамі тых падзей, іх дзецьмі, унукамі, наведвалі музеі і архівы. Яны па крупінках аднаўлялі звесткі аб мінулым гэтых вёсак, аб іх жыхарах, узнаўляючы гераічны подзвіг народа. Усе мы павінны памятаць, што адбывалася ў гады ваеннага ліхалецця».

У аснову экспазіцыі ляглі графічныя работы народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага.

«Праз макеты спаленых вёсак і іншыя мастацкія творы паказана ўся горыч страт, жахі фашысцкай акупацыі і ўсенародная доблесць нашых абаронцаў, – падкрэсліў Анатоль Ісачанка. – Выставачныя праекты, накіраваныя як у наша гераічнае мінулае, так і культурную спадчыну Магілёўшчыны, а таксама ўключаюць мастацтва будучыні – мастацкія галаграмы.

Аб працы гэтых выставачных праектаў павінен ведаць кожны жыхар нашай вобласці праз шырокае інфармаванне. А для маладых людзей гэта павінна стаць свайго роду інтэрактыўным класам для далучэння да гістарычнай памяці нашага народа.

На жаль, у апошні час некаторыя дзеячы спрабуюць сказіць гісторыю і выкрасці ў нас нашу перамогу. Мы павінны зрабіць усё, каб яе захаваць. Невыпадкова ў новым праекце нашай Канстытуцыі звяртаецца на гэта асаблівая ўвага. Акрамя таго, выйшаў шэраг заканадаўчых актаў, звязаных з генацыдам беларускага народа. Калі людзі не памятаюць свайго мінулага, не ведаюць сваёй гісторыі і не ганарацца ёю, няма будучыні ні ў народа, ні ў дзяржавы. Невыпадкова Прэзідэнт пазначыў Год гістарычнай памяці цэнтральнай тэмай года. Гэта важны пасыл для асэнсавання сябе адзіным народам, вывучэння сваіх каранёў, спадчыны і захавання нашай гераічнай гісторыі».

За ідэю і рэалізацыю выставачнага праекта першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада падзякаваў кіраўніцтву аблвыканкама і ўсім датычным. Ён адзначыў, што гэта наш абавязак – захоўваць гістарычную праўду і даносіць яе да нашых дзяцей:

«Прымаючы ўдзел у падобных праектах, школьнікі і падчас даследчай працы, і ў працэсе стварэння макетаў і іх наступнай прэзентацыі акунаюцца ў гісторыю і па-сапраўднаму разумеюць, пра што кажуць. Гэты праект чапляе, ён зразумелы кожнаму. А калі мы гаворым пра тое, што дзеці сёння сядзяць у гаджэтах, мы забываемся, што побач з імі знаходзяцца дарослыя, якія здольныя і павінны задаць правільныя арыенціры. У тым ліку адносна гістарычнай памяці».

Некалькі дзясяткаў работ размясцілася ў выставачнай зале музея ў гэты дзень. Макеты былі выкананы ўстановамі адукацыі і культуры Магілёўскай вобласці. У іх адлюстраваны гісторыі вёсак, спаленых разам з жыхарамі.

«Над макетам спаленай 18 лютага 1943 года вёскі Дубінка Магілёўскага раёна, дзе на той момант пражывала ў 72 дварах 186 жыхароў, мы працавалі амаль месяц. Трэба было ў першую чаргу знайсці дакладную карту, для чаго мы звярталіся да крыніц у інтэрнэце, рабілі запыт у архіў, збіралі інфармацыю аб характэрным знешнім выглядзе дамоў і іншых збудаванняў таго часу, у тым ліку па старых кнігах, а таксама кансультаваліся з адной са сведак гэтай страшнай падзеі. Затым карпатліва ствараліся драбнюткія дэталі, усё гэта матывавала дзяцей да вывучэння гісторыі праз творчы працэс працы над праектам», – расказаў Генадзь Вараб’ёў – настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Вендаражскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа.

«Калі мы прапанавалі нашым навучэнцам праект, адразу ж адгукнуліся многія, – далучыўся да размовы дырэктар дадзенай установы адукацыі Вячаслаў Арлоўскі. – Пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў кожны зрабіў свой уклад. Гэта вывучэнне з дзецьмі гісторыі свайго роднага краю, гераічных подзвігаў землякоў і трагічных момантаў, далучэнне да вытокаў. Вельмі правільна, што гэты год абвешчаны Годам гістарычнай памяці».

Яшчэ адзін з праектаў, створаны вучнямі, педагогамі і бацькамі гімназіі г. Асіповічы, прэзентавалі адзінаццацікласнікі Дар’я Мацевіч і Іван Браганец. Яны расказалі, што ў працы шмат увагі надавалі сімвалам. Такім, як дзіцячыя арэлі, напрыклад, якія нагадваюць, што ў студзені 1943 года ў ахопленай агнём вёсцы Бортнае Асіповіцкага раёна ў ліку іншых жыхароў загінула 47 дзяцей.

Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека падзяліўся меркаваннем, што гістарычная памяць для нашага народа – гэта ў першую чаргу памяць аб Вялікай Айчыннай вайне.

«Але таксама гэта памяць аб духоўных каранях беларускага народа, аб нашай веры, нашых вытоках, – падкрэсліў ён. – Усё разам гэта дасць свае плады ў станаўленні і выхаванні не толькі маладога пакалення, але і грамадства ў цэлым. Гэта верны і правільны шлях, гэта першасна.

Дадзеная экспазіцыя, прысвечаная памяці спаленых вёсак, як частка гэтага працэсу. У лютым у яго ўключаюцца і прадстаўнікі нашага аддзялення Саюза пісьменнікаў, і іншыя грамадскія аб’яднанні. На працягу года мы будзем прадстаўляць літаратурна-музычную праграму «Песні аб роднай зямлі», у якую ўвойдзе ўжо вядомая магілёўскаму гледачу «Марыйка». Будзем вазіць яе па ўсіх рэгіёнах вобласці.

Гаворачы аб памяці, у тым ліку і аб спаленых вёсках, мы гаворым не толькі і не столькі пра факты, а каб зрабіць высновы. Калі мы толькі на словах будзем даносіць дзецям, што нельга дапусціць паўтарэння вайны, – гэта адно. А калі яны праз падобныя праекты самі дакрануцца да гісторыі, прачуюць яе, тады зусім інакш будуць успрымаць нашы словы».

Юлія Таранава, фото Галіны Гаўрыловіч.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая