Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме ХХІІ Міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2020», які плануецца правесці ў Магілёве 27–28 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
Падчас форуму будуць вызначаны пераможцы конкурсаў анімацыйных фільмаў, дзіцячай анімацыйнай творчасці, дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Прыём заявак ад жадаючых прыняць удзел у творчых спаборніцтвах будзе ісці да 1 кастрычніка. З умовамі можна азнаёміцца на сайце www.mogilevkino.by. Кантактныя тэлефоны: (80222) 42 20 55, 42 19 47.
Фестываль «Анімаёўка» праводзіцца з мэтай дэманстрацыі і папулярызацыі найлепшых дасягненняў у галіне анімацыйнага кіно, спрыяе развіццю і ўмацаванню культурных сувязяў паміж Беларуссю і краінамі –удзельніцамі форуму, а таксама выяўленню і падтрымцы творчага патэнцыялу таленавітых дзяцей і моладзі. За гады існавання форум стаў сапраўдным святам анімацыі для дзяцей і дарослых. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Беларусі і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2025 - 11:59
12.07.2025 - 09:50
«Ідзём у графіку». Юрый Назараў аб важных аб'ектах у Шклове і падрабязнасцях даклада Прэзідэнту
10.07.2025 - 11:59
Анатоль Ісачанка: асноўная задача - прывесці ў парадак вуліцы Магілёва і наладзіць рух транспарту
08.07.2025 - 11:35