Адзінства і згуртаванасць людзей робяць краіну непераможнай. Такой думкай пасля сустрэчы з калектывам Клічаўскага лясгаса падзяліўся старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта ў Магілёўскай вобласці Леанід Заяц.
Леанід Канстанцінавіч высока ацаніў дапамогу беларускага грамадства ў ліквідацыі наступстваў стыхіі, якая бушавала ў Магілёўскай вобласці ў ноч з 9 на 10 ліпеня і нарабіла шмат бяды:
- Непагадзь, якая абрынулася на Магілёў і раёны, знайшла жывы водгук у сэрцы кожнага чалавека, таму што ў такой сітуацыі можа апынуцца кожны. Ліквідаваць бяду выйшлі неабыякавыя людзі. Таксама былі мабілізаваны сілы лясгасаў вобласці, падраздзяленні МНС, вялізная колькасць валанцёраў і работнікаў арганізацый. Вынікам агульнай працы сталі істотныя зрухі ў забеспячэнні бесперабойнай дзейнасці рэгіёна.
Леанід Заяц падкрэсліў, што ад стыхіі пацярпелі не толькі дрэвы, машыны і дамы, таксама было парушана электразабеспячэнне буйных горадаўтваральных прадпрыемстваў, напрыклад ААТ «Магілёўхімвалакно». На працягу некалькіх дзён усё было адноўлена, і ў гэтым заслуга зладжанай працы штаба па ўхіленні наступстваў непагадзі.
- Людзі працавалі, не лічачыся са сваім часам, у складаных умовах надвор'я, але разам з тым не сыходзілі з дыстанцыі, - падкрэсліў спікер. - Былі аказана велізарная дапамога і ўвага пацярпелым падчас стыхіі. Гэта сведчыць аб тым, што беларускае грамадства становіцца больш згуртаваным перад тварам агульнай бяды, а таксама неабыякавым да выклікаў і праблем. І ў гэтым заключаецца сутнасць нашай дзяржавы: чым больш згуртаванымі будуць людзі, тым больш непераможнай наша краіна.
Леанід Канстанцінавіч выказаў падзяку ўсім, хто ўстараняў наступствы стыхіі і працягвае прымаць у гэтым удзел:
- Вялікі дзякуй людзям за іх грамадзянскую пазіцыю і працоўны подзвіг. Работы не спыняюцца: зараз задзейнічаны каля трох тысяч чалавек і больш як 290 адзінак тэхнікі. Яны працягваюць расчышчаць дваровыя тэрыторыі. Трэба прыбраць чатыры могілкі. У бліжэйшы час усё гэта будзе зроблена. Аднак наперадзе яшчэ вялізная праца — трэба аднавіць і асучасніць нашы вуліцы, дзе прайшла стыхія, зрабіць новыя насаджэнні. Для гэтага патрэбны вялікія рэсурсы, у тым ліку чалавечыя.
СБ, фота газеты «Сцяг Саветаў»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2025 - 10:05
Напярэдадні новага навучальнага года Анатоль Ісачанка наведаў Вішоўскую сярэднюю школу
18.08.2025 - 09:45
15.08.2025 - 14:05
14.08.2025 - 10:59