Акцыя «Адзіны дзень зніжак» пройдзе 25-26 жніўня ў рознічнай гандлёвай сетцы Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.
Два дні пакупнікам будуць прапанаваны варыянты выгадных пакупак на асобны асартымент харчовых і нехарчовых груп тавараў.
Так, у Магілёве ў магазінах ААТ «Магазін «Юбілейны»» будуць прадастаўлены зніжкі на нехарчовыя тавары – 15%. ААТ «Белгасгандль – 1М» на асобны асартымент тавараў знізіць цэны да 35%. ААТ «Будаўнік» на будаўнічыя матэрыялы – 10%. ААТ «Універмаг «Цэнтральны»» на нехарчовыя тавары прадаставіць таксама зніжкі ў памеры 10% і інш.
У гандлёвых сетках «Еўраопт», «Дабраном», «Рублёўскі», «Востраў чысціні», «ГІПА», «Creen», «Міла», «5 элемент», «Электрасіла» і ў іншых працягнуцца шматлікія акцыі па зніжэнні кошту тавараў у памеры да 70%.
У Бабруйску да акцыі далучыцца таксама шэраг гандлёвых аб’ектаў. Напрыклад, БААТ «Прамгандаль» магазіна «Універмаг» на асобны асартымент нехарчовых тавараў прадаставіць скідкі ад 10% да 70%, на харчовыя тавары – да 5%. У фірмовай краме «Элема» №1 секцыя №10 ААТ «Элема» на шэраг мадэляў гарнітурнай і плашчавой групы, дэмісезоннага і зімовага адзення будуць зніжаны цэны ад 20% да 70% у залежнасці ад мадэлі.
Таксама акцыі адбудуцца ў крамах БААТ «Тканіны, дываны», ААТ «Дом абутку», СТАА «Марка-Сэрвіс», ААТ «Світанак», СТАА «Белвест» і ў іншых гандлёвых арганізацыях.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15