Адрамантавалі бібліятэку, паднавілі ФАПы
Па словах намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Генадзя Давыдава, высокія вытворчыя паказчыкі ў раслінаводстве, жывёлагадоўлі прыносяць прыбытак, даюць магчымасць сельгаспрадпрыемствам рэалізоўваць перспектыўныя інвестпраекты, укараняць перадавыя тэхналогіі і, што не менш важна, ствараць камфортныя ўмовы для вяскоўцаў.
- Сельгаспрадпрыемствы не толькі выпускаюць якасную прадукцыю, але і пастаянна клапоцяцца аб жыхарах вёсак і аграгарадкоў, удзельнічаюць ва ўсіх дабрачынных акцыях, дораць падарункі да святаў дзецям і прадстаўнікам старэйшага пакалення. Калі патрабуецца дапамога ў абсталяванні дзіцячых пляцовак, трэнажорных залаў, рамонце ФАПаў і іншых аб'ектаў сацкультбыту, кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў заўсёды адгукнецца, - падкрэслівае Генадзь Давыдаў.
У зімовыя дні тэхніка гаспадарак актыўна расчышчае дарогі ад снега. Толькі ТАА «Птушкафабрыка «Раманавічы» трымае на кантролі дарогі, якія вядуць да дзевяці населеных пунктаў, а таксама вызваляе ад снега вясковыя вуліцы.
Гаворачы аб яшчэ больш важных і маштабных прыкладах клопату і ўвагі аграрыяў, можна назваць рамонт сельскай бібліятэкі ў аграгарадку Рэчкі, праведзены ЗАТ «Агракамбінат «Зара». Намеснік генеральнага дырэктара сельгаспрадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Ларыса Кавальчук успамінае:
— У будынку працякаў дах, ды і падлогі, сцены мелі патрэбу ў абнаўленні. Бібліятэкар Тамара Цыркунова звярнулася да кіраўніцтва прадпрыемства з просьбай аб дапамозе ў абнаўленні памяшкання. Наш генеральны дырэктар Кацярына Зароўская паабяцала дапамагчы ў найкарацейшыя тэрміны і слова сваё стрымала. Адрамантавалі бібліятэку - арандаванае памяшканне ў Доме культуры - усяго за два тыдні.
Паправілі дах, уцяплілі аконныя адхоны, зрабілі падвесную столь, пафарбавалі падлогу і сцены, адрамантавалі электраправодку і ацяпленне з поўнай заменай батарэй. Ды яшчэ купілі новую мэблю, у тым ліку кніжныя стэлажы.
Бібліятэкар Тамара Цыркунова працуе ў сельскай бібліятэцы з 1988 года, памятае час, калі разам з кніжным фондам тулілася ў маленькай хатцы з пячным ацяпленнем. З захапленнем расказвае пра сучасныя магчымасці:
- А зараз у нас усё выдатна, памяшканне плошчай 100 квадратных метраў пасля рамонту стала ўтульным, абсталявалі дзіцячую зону, у якой праводзім розныя мерапрыемствы для юных чытачоў. На падваконнікі вялікіх вокнаў паклалі падушкі атрымаліся дадатковыя сядзенні.
З акна бібліятэкі відаць дзіцячая пляцоўка, якую агракамбінат пабудаваў літаральна з нуля: устанавілі горку, спартыўныя снарады, добраўпарадкавалі тэрыторыю, засадзілі туямі. Месца адпачынку для дзятвы атрымалася камфортным.
Пастаянна мяняецца жыццё да лепшага ў вёсках, аграгарадках раёна і дзякуючы клопату кіраўніцтва ТАА «Птушкафабрыка «Раманавічы». Генеральны дырэктар прадпрыемства Анатоль Абадзінскі расказвае:
— Улетку дапамаглі з рамонтам ФАПа ў аграгарадку Раманавічы: пафарбавалі фасад, умацавалі балконы, паправілі адмостку. Ва ўчастковай бальніцы аграгарадка Сухары зрабілі адмостку, а таксама пафарбавалі фасад будынка ФАПа ў вёсцы Зарэсце. Там правялі невялікі рамонт, абклалі дарожку тратуарнай пліткай.
Акрамя гэтага, птушкафабрыка дапамагла летась школе і дзіцячаму саду ў аграгарадку Раманавічы: для зручнасці вяскоўцаў праз шырокі ручай паміж вёскамі Мядзведаўка і Гародня перакінулі сімпатычны пешаходны масток. І на гэтым пералік добрых спраў не заканчваецца. Спонсары з Мінска збіраюцца купляць абсталяванне для дзіцячай пляцоўкі ў Раманавічах. Птушкафабрыка будзе ўдзельнічаць у яго ўстаноўцы. Працы трэба нямала: падвозіць пясок, бетанаваць, але калектыў птушкафабрыкі зробіць усё, што ад яго залежыць, каб дзятву парадаваць.
ААТ «Магілёўскі лянок» таксама ўнёс значны ўклад у паляпшэнне жыцця вяскоўцаў: дапамог адрамантаваць ФАПы ў вёсках Грыбаны і Макаранцы. Іншымі словамі, гаспадаркі актыўна інвесціруюць грошы ў здароўе, адукацыю і выхаванне жыхароў вёсак і аграгарадкоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе