Аграрыі Магілёўскай вобласці паводле даных на раніцу 26 жніўня ўбралі 320,7 тыс. га, намалочана 768,8 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса), пры сярэдняй ураджайнасці 24 ц/га. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Уборка азімага рапсу ў рэгіёне завершана - ураджай убраны на плошчы 47,4 тыс. га, або 100% да плана, намалочана 91,6 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 19,3 ц/га. Больш за палову раёнаў вобласці пачалі ўборку яравога рапсу, так, на сёння ўбрана больш за 4,24 тыс.га, намалочана звыш 5,4 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 13 ц/га.
У Магілёўскай вобласці ўсяго ўбрана: ячменю - 179,6 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 21 ц/га, у тым ліку азімага - 96,3 тыс. т, яравога - 83,2 тыс. т; азімага жыта - 40,1 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 18 ц/га; пшаніцы - 322 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 28 ц/га; трыцікале - 127,6 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 24 ц/га; аўса - 51,3 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 23 ц/га; зернебабовых - 48,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 19 ц/га.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Па вобласці выцераблена 7,3 тыс. га, або 100% да плана.
Вядуцца работы і па нарыхтоўцы травяных кармоў. Трэцім укосам шматгадовая трава ў Магілёўскай вобласці скошана на плошчы амаль 11 тыс. га, убрана - з плошчы 8,5 тыс. га.
Па вобласці нарыхтавана: сена - звыш 80 тыс. т, сенажу - звыш 1,56 млн т, сіласу - 55,8 тыс. т (у тым ліку 40 тыс. т - з кукурузы). Усяго нарыхтавана 492,2 тыс.т кармавых адзінак (41,5% да плана), што складае на адну ўмоўную галаву жывёлы 13,2 ц.к.ад. (+2,9 ц.к.ад. да ўзроўню 2023 г.).
Юлія Таранава
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.02.2025 - 19:53
Магілёўская вобласць і Кыргызстан: крокі да ўмацавання супрацоўніцтва
13.02.2025 - 16:49
11.02.2025 - 16:05
Аляксандр Лукашэнка анансаваў на красавік чарговае пасяджэнне УНС і агучыў парадак дня
10.02.2025 - 12:45
Аляксандр Лукашэнка: усе канфесіі жывуць у Беларусі ў атмасферы ўзаемнай павагі, міру і згоды
07.02.2025 - 20:59
У тралейбусах Магілёва можна аплаціць праезд банкаўскай картай