Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на 31 ліпеня ўбрана 161 146 га, намалочана 417 143 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 25,9 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Азімы рапс убраны на плошчы 46 377 га, або 98 працэнтаў да плана, намалочана 87 888 тон пры сярэдняй ураджайнасці 19 ц/га.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Па вобласці выцераблена 4487 га, або 61% да плана. Перад аграрыямі Магілёўшчыны стаіць задача да 6 жніўня завяршыць гэту работу.
Вядуцца работы і па нарыхтоўцы травяных кармоў. Другім укосам шматгадовая трава ў Магілёўскай вобласці скошана на плошчы 92 230 га, або 80 працэнтаў да плана, убрана з плошчы 81 620 га.
Па вобласці нарыхтавана: сена - 64 714 тон, сенажу - 1 439 636 тон, сіласу - 16,8 тыс. тон. Усяго нарыхтавана 441029 тоны кармавых адзінак (37,2 працэнта да плана), што складае на адну ўмоўную галаву жывёлы 11,83 ц.к.ад. (+ 2,7 ц.к.ад. да ўзроўню 2023 г.).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.11.2025 - 11:30
Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Прэзідыума УНС агучыў парадак дня маючага адбыцца сходу
20.11.2025 - 11:59
Мясцовая вертыкаль, рэктары, кіраўнік МТЗ і дыпламаты. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні