Аграрыі Магілёўскай вобласці па стану на 5 жніўня ўбралі 215 029 га, намалацілі 550 343 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 25,6 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Азімы рапс убраны на плошчы 47 104 га, або 99 працэнтаў да плана, намалочана 90 758 тон пры сярэдняй ураджайнасці 19,3 ц/га.
У Магілёўскай вобласці ўсяго ўбрана: ячменю - 162 026 тон пры сярэдняй ураджайнасці 23 ц/га, у тым ліку азімага - 96 359 тон, яравога - 65 667 тон; азімага жыта – 31 074 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 20 ц/га; пшаніцы - 227 266 тон пры сярэдняй ураджайнасці 30 ц/га; трыцікале - 66 460 тон пры сярэдняй ураджайнасці 26 ц/га; аўса - 38 094 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 24 ц/га; зернебабовых - 25 422 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 22 ц/га.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Па вобласці выцераблена 5721 га, або 78% да плана.
Вядуцца работы і па нарыхтоўцы травяных кармоў. Другім укосам шматгадовая трава ў Магілёўскай вобласці скошана на плошчы 99 220 га, або 86 працэнтаў да плана, убрана з плошчы 89 982 га.
Па вобласці нарыхтавана: сена - 69189 тон, сенажу - 1468207 тон, сіласу - 16,8 тыс. тон. Усяго нарыхтавана 451.177 тон кармавых адзінак (38 працэнтаў да плана), што складае на адну ўмоўную галаву жывёлы 12,10 ц.к.ад. (+ 2,7 ц.к.ад. да ўзроўню 2023 г.).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.02.2025 - 19:53
Магілёўская вобласць і Кыргызстан: крокі да ўмацавання супрацоўніцтва
13.02.2025 - 16:49
11.02.2025 - 16:05
Аляксандр Лукашэнка анансаваў на красавік чарговае пасяджэнне УНС і агучыў парадак дня
10.02.2025 - 12:45
Аляксандр Лукашэнка: усе канфесіі жывуць у Беларусі ў атмасферы ўзаемнай павагі, міру і згоды
07.02.2025 - 20:59
У тралейбусах Магілёва можна аплаціць праезд банкаўскай картай