Аграрыі Магілёўскай вобласці па стану на раніцу 14 жніўня ўбралі 273,9 тыс. га, намалочана 687 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса), пры сярэдняй ураджайнасці 25,1 ц/га. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Уборка азімага рапсу ў рэгіёне завершана - ураджай убраны на плошчы 47,4 тыс. га, або 100 працэнтаў да плана, намалочана 91,6 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 19,3 ц/га. Чатыры раёны вобласці пачалі ўборку яравога рапсу, так, на сёння ўбрана 0,5 тыс.га, намалочана 0,6 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 13 ц/га.
У Магілёўскай вобласці ўсяго ўбрана: ячменю - 170,9 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 22 ц/га, у тым ліку азімага - 96,3 тыс. т, яравога - 74,6 тыс. т; азімага жыта - 38,4 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 19 ц/га; пшаніцы - 283,8 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 29 ц/га; трыцікале - 109,8 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 26 ц/га; аўса - 47,6 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 24 ц/га; зернебабовых - 36,5 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 22 ц/га.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Па вобласці выцераблена 6,8 тыс. га, або 92 працэнты да плана.
Вядуцца работы і па нарыхтоўцы травяных кармоў. Другім укосам шматгадовая трава ў Магілёўскай вобласці скошана на плошчы 108,5 тыс. га, або 94 працэнты да плана, убрана з плошчы 101 тыс. га.
Па вобласці нарыхтавана: сена - 72,5 тыс. т, сенажу - 1,5 млн т, сіласу - 16,8 тыс. т. Усяго нарыхтавана 462,2 тыс. т кармавых адзінак (39 працэнтаў да плана), што складае на адну ўмоўную галаву жывёлы 12,39 ц. (+2,7 ц.к.ад. да ўзроўню 2023 г.).
Юлія Таранава
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 11:17
Ва ўсіх тралейбусах Магілёва зараз можна плаціць банкаўскай карткай за спадарожнікаў
02.06.2025 - 09:19
«Бабруйскаграмаш» плануе паставіць у Казахстан прадукцыі на $2,5 млн у першым паўгоддзі
30.05.2025 - 09:25
26.05.2025 - 13:45
Пад кулісныя пасевы ў Магілёўскай вобласці адведзена 26 тысяч гектараў
22.05.2025 - 14:48