Алег Дзячэнка: «Задача дзяржавы — убачыць кожнага патрыёта, дзяржаўніка і выкарыстаць іх патэнцыял у інтарэсах усяго грамадства»
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі — аб актуальнай і шчырай размове, якая адбылася падчас правядзення рэспубліканскага семінара-нарады «Актуалізацыя форм і метадаў работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні».
— Неабходна было абагульніць работу за папярэдні перыяд і сфармуляваць новыя задачы, што і было зроблена Прэзідэнтам Беларусі, па сутнасці, без усялякіх купюр і двухсэнсоўнасцей, — падкрэсліў сенатар і нагадаў, што семінар сабраў каля 700 чалавек, якія непасрэдна адказваюць за ідэалагічную і інфармацыйную работу ў краіне. — Кожны з удзельнікаў нарады атрымаў дакладныя адказы на пытанні, якія датычацца ўдасканалення ўзаемадзеяння з людзьмі, міжнароднай палітыкі, месца Беларусі ў сучасных геапалітычных працэсах.
Паводле меркавання намесніка старшыні профільнай камісіі Савета Рэспублікі, Прэзідэнт вельмі правільна звярнуў увагу на асобных кіраўнікоў вертыкалі, якія пасля перамогі ў 2020 годзе і правядзення рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022-м расслабіліся і самазаспакоіліся.
— Час адпачываць яшчэ не прыйшоў, — перакананы Алег Дзячэнка. — Нашай рэспубліцы быў кінуты чарговы цывілізацыйны выклік, прычым напярэдадні ўсенароднага галасавання па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Размова ідзе аб ваенным канфлікце ва Украіне, які развязаны міжнародным алігархатам і ў які ўсімі спосабамі хочуць уцягнуць і нашу краіну.
Суразмоўнік перакананы: замежным палітыкам не церпіцца стварыць «шэрую зону» ад Балтыкі да Чорнага мора, якую тыя мараць ператварыць у крывавы палігон для геапалітычных разборак паміж Захадам і Усходам.
— З ліку калабарантаў за мяжой створаны незаконныя ўзброеныя фарміраванні, і ў недалёкай будучыні іх плануецца задзейнічаць у правакацыях на беларускай мяжы. Палітычным самазванцам неабмежавана прадастаўлены электронныя і друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, праз якія гэтыя аўтсайдары распавядаюць розныя казкі і небыліцы пра беларускі шлях цывілізацыйнага развіцця, — прыводзіць прыклады сенатар.
Ён звяртае ўвагу і на тое, што больш агрэсіўным і крывадушным стала інфармацыйнае ўздзеянне на беларускае грамадства, арганізаванае і прафінансаванае замежнымі інфармацыйна-палітычнымі цэнтрамі.
— Ідзе бітва за людзей, — цытуе ён словы Кіраўніка дзяржавы, агучаныя на рэспубліканскім семінары-нарадзе. — І ў гэтай бітве перамогу павінны атрымаць мы — беларусы.
Алег Дзячэнка нагадвае і яшчэ аб адным знакавым тэзісе, агучаным Прэзідэнтам, які датычыцца ўдасканалення кадравай работы:
— Кіраўнікам вертыкалі ўсіх узроўняў дадзена прамое даручэнне — вывучыць сітуацыю на месцах, выявіць і падтрымаць патрыётаў з ліку грамадзянскіх актывістаў, дзяржаўнікаў, якія выдатна зарэкамендавалі сябе ў ідэалагічных баталіях 2020—2022 гадоў з нашымі палітычнымі апанентамі.
Сенатар перакананы: такія людзі ў краіне ёсць, і іх нямала.
— Задача дзяржавы сёння — убачыць кожнага патрыёта, кожнага дзяржаўніка, ацаніць іх патэнцыял і выкарыстаць у нацыянальных інтарэсах усяго грамадства, — акцэнтуе ўвагу Алег Дзячэнка. — Гэтыя людзі не толькі здольныя актыўна супрацьстаяць замежнай прапагандзе — выкрываць fakenews, дэзінфармацыю, палітычныя чуткі і плёткі, але і гатовыя эфектыўна ажыццяўляць наступальную інфармацыйную палітыку ў дачыненні да суб’ектаў палітычнага працэсу, варожых нашай рэспубліцы, нашаму дзяржаўнаму ладу і палітычным традыцыям.
Падсумоўваючы вынікі рэспубліканскага семінара-нарады, сенатар адзначыў яго прадуктыўнасць:
— Агучаны новыя формы і метады працы. Пастаўлены чарговыя задачы. Дамовіліся праводзіць такія форумы двойчы ў год.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 09:46
Аляксандр Гарошкін: «Старшыні выканкамаў павінны мець законную магчымасць прымаць адказныя рашэнні»
19.02.2025 - 12:59
19.02.2025 - 12:37
13.02.2025 - 19:29
13.02.2025 - 17:55
Леанід Заяц: усе землі павінны эфектыўна выкарыстоўвацца ўласнікамі