Выбары Прэзідэнта Беларусі - гэта адна з галоўных падзей у жыцці краіны і народа. Сваім меркаваннем аб маючай адбыцца палітычнай падзеі ў краіне спецыяльна для сайта Магілёўскага аблвыканкама падзяліўся дырэктар установы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы» Алег Хмялькоў.
«Мы ўсё разумеем, што нашая палітычная сістэма засяроджаная вакол інстытута Прэзідэнта.
Гэта не проста чарговая электаральная кампанія. Народ будзе выбіраць не проста лідара, а шлях развіцця краіны на найбліжэйшыя пяць гадоў. Ад гэтага будзе залежаць, як мы будзем жыць далей, якой будзе дзяржава, эканоміка, палітыка, якімі будзем мы.
Сёння ў свеце ідзе глабальнае супрацьстаянне дабра і зла - гэта няпростае выпрабаванне, трэба яго прайсці ўсім разам.
Выбары аб'ядноўваюць людзей вакол кандыдата, які найлепшым чынам выкажа надзеі, спадзяванні, запыты выбаршчыка. Кожнаму чалавеку дадзена права праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю і сказаць: "Мой голас важны і ён будзе аддадзены за нашу Беларусь", "Я хачу сам будаваць свой лёс і хачу сам выбіраць таго, каму б я даверыў яго".
Ні ў якім разе не трэба паддавацца правакацыям, якія, магчыма, будуць зыходзіць з боку недружалюбных нашай краіне людзей, якім абыякавы лёс нашай Беларусі.
Лічу, што толькі сваім адзінствам і згуртаванасцю мы зможам захаваць нашу краіну і яе будучыню, захаваць яе незалежнасць!
Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара (з архіва)
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.02.2025 - 12:59
19.02.2025 - 12:37
13.02.2025 - 19:29
13.02.2025 - 17:55
Леанід Заяц: усе землі павінны эфектыўна выкарыстоўвацца ўласнікамі