Алею ў гонар 100-годдзя ВЛКСМ высадзілі 25 кастрычніка ў Магілёве. Паўдзельнічаць у грамадскай акцыі ў новым гарадскім парку Падніколля сабралася каля 300 чалавек. Для ветэранаў камсамольскага руху гэта стала магчымасцю сустрэцца, пагутарыць з калегамі і старымі сябрамі, а для моладзі і актывістаў БРСМ здзейсніць яшчэ адну добрую справу, бо алея з шарападобных вербаў на самым беразе Дняпра стане сапраўдным упрыгожваннем гарадскога парку.
«У мае маладыя гады быў такі значны аб’ект, як мемарыяльны комплекс «Курган Славы» ў Мінску, – успамінае ветэран камсамольскага руху Канстанцін Крупенькін. – Мы, тады яшчэ студэнты, прыязджалі туды і наразалі дзёран, умацоўвалі аснову насыпу помніка. Калі я праязджаю каля гэтага месца, заўсёды ў грудзях пачуццё гонару, што і мая кропелька працы ўкладзена ў гэты аб’ект памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і нашай гісторыі».
Паводле слоў Канстанціна Крупенькіна, за камсамольскае юнацтва ён паспеў высадзіць вялікі сад, паўдзельнічаць у многіх грамадска значных акцыях, мерапрыемствах, камсамольскіх будоўлях. «Таму ў гэтым сэнсе мне не сорамна перад будучымі пакаленнямі, паколькі ўдалося ўнесці свой уклад у развіццё нашай дзяржавы, пакінуць свой след з добрых спраў», – падкрэсліў ветэран камсамольскага руху.
У сваю чаргу лідар Кастрычніцкага раённага камітэта БРСМ Магілёва Арцём Строганаў запэўніў, што цяперашняя моладзь імкнецца не адстаць ад сваіх папярэднікаў. «Мы пераймаем усё найлепшае, што было ў ВЛКСМ, стараемся гэта развіць і памножыць, пашыраем новыя напрамкі дзейнасці, – адзначыў ён. – Напрыклад, я лічу вельмі важным актыўна далучаць моладзь да валанцёрскага руху, які дае магчымасць выхоўваць гуманнае стаўленне да людзей, абараняць іх жыццё і здароўе, шанаваць і паважаць асобу».
У пасадцы дрэў спатрэбіліся навыкі і вопыт ветэранаў-камсамольцаў, моладзь старалася не адставаць. На працягу гадзіны алея набыла абрысы прыгожага прамавугольніка, а ў яе пачатку ўстанавілі гранітны валун. У найбліжэйшы час тут з’явіцца інфармацыйная таблічка з назвай і датай высадкі дрэў.
Тэкст – БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.08.2025 - 09:45
15.08.2025 - 14:05
14.08.2025 - 10:59
13.08.2025 - 09:14
У Магілёўскай вобласці ўборку асноўнай масы збожжавых плануюць завяршыць да 20 жніўня
08.08.2025 - 18:04