RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Багель: «Указ Прэзідэнта павысіць эфектыўнасць работы органаў мясцовага кіравання»

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ «Рассвет» імя К.П. Арлоўскага» Аляксандр Багель пракаментаваў падпісаны Прэзідэнтам Беларусі 21 лютага Указ «Аб узмацненні ролі старшыняў выканаўчых камітэтаў базавага ўзроўню ў развіцці рэгіёнаў».

- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб узмацненні ролі старшынь выканаўчых камітэтаў базавага ўзроўню ў развіцці рэгіёнаў», безумоўна, павысіць эфектыўнасць работы органаў мясцовага кіравання, - упэўнены Аляксандр Іванавіч. - І асабліва гэта актуальна ў рамках Года добраўпарадкавання - першага года пяцігодкі якасці.

Пашыраючы паўнамоцтвы старшынь выканаўчых камітэтаў, наш Прэзідэнт дае дадатковыя магчымасці выбудаваць работу ўсіх галін улады такім чынам, каб рашэнні любых пытанняў, якія датычацца падтрымання парадку на тэрыторыях і далейшага іх развіцця, ажыццяўляліся без затрымкі і якасна.

Ва Указе многія пытанні спрашчаюць рэалізацыю мясцовых ініцыятыў, напрыклад, пры будаўніцтве аб'ектаў, уключаных у інвестпраграму раёна або горада. Вельмі актуальна надзяленне выканкамаў правам прымаць рашэнні па зносе аварыйных будынкаў, аб'ектаў незавершанага будаўніцтва без распрацоўкі праектнай дакументацыі - гэта дасць магчымасць зэканоміць грашовыя сродкі і час для навядзення парадку на замацаваных тэрыторыях, а зэканомленыя сродкі пойдуць на далейшае развіццё.

Ствараюцца дадатковыя магчымасці для актывізацыі насельніцтва і гарадскіх, і сельскіх тэрыторый для таго, каб зрабіць нашу краіну яшчэ прыгажэйшай і прывабнай.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая