Напярэдадні Дня Канстытуцыі Аляксандр Басенка, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, выказаў сваё меркаванне аб Асноўным законе дзяржавы:
- 15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца адно з галоўных дзяржаўных святаў - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень сімвалізуе павагу да Асноўнага закона, а таксама нагадвае аб важнасці прававых асноў, на якіх будуецца дзяржава.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь засяродзіла ў сабе багаты гістарычны досвед і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця. Кожны артыкул Асноўнага закона накіраваны на забеспячэнне дастойнага жыцця грамадзян, стварэнне ўмоў для іх самарэалізацыі і абароны іх інтарэсаў.
За час свайго існавання Асноўны закон нашай краіны неаднаразова змяняўся і дапаўняўся, і гэта сведчыць аб тым, што Канстытуцыя – «жывы» дакумент, які не толькі захоўвае традыцыі, але і адаптуецца да сучасных рэалій, які развіваецца разам з беларускім грамадствам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 15:43
07.07.2025 - 10:35
07.07.2025 - 09:56
Майстрыха з Амурскай вобласці пра «Купалле»: я ніколі не бачыла такога маштабнага славянскага свята