Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін пракаментаваў законапраект аб статусе старшынь рай- і гарвыканкамаў.
На думку парламентарыя, старшыні гар-і райвыканкамаў павінны мець законную магчымасць прымаць адказныя рашэнні.
- У Рэспубліцы Беларусь створана і функцыянуе вертыкаль улады, якая вынікамі і паказчыкамі даказвае сваю эфектыўнасць, - адзначыў Аляксандр Рыгоравіч. - Але Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка не аднойчы падкрэсліваў, што, зыходзячы з узрастаючых патрабаванняў і задач, якія стаяць перад кіраўнікамі гар- і райвыканкамаў, дзе яны павінны быць «прэзідэнтамі» на сваіх тэрыторыях, ім патрэбныя і адпаведныя паўнамоцтвы. Упэўнены, што ўзнятыя на нарадзе Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам пытанні аб павышэнні статусу старшынь базавага ўзроўню своечасовыя і неабходныя. Для істотнага паляпшэння якаснага ўзроўню жыцця людзей у раёнах і гарадах паўнамоцтвы кіраўнікоў павінны ў поўным аб'ёме распаўсюджвацца на ўсе прадпрыемствы і арганізацыі, якія знаходзяцца на падведамнай тэрыторыі, нягледзячы на формы іх уласнасці і прыналежнасці. Старшыні гар-, райвыканкамаў павінны мець законную магчымасць прымаць адказныя рашэнні, якія падлягаюць няўхільнаму выкананню ўсімі суб'ектамі, і несці поўную адказнасць за іх рэалізацыю.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.07.2025 - 15:34
Размеркаванне скончылася, а праца - не. Калі маладыя спецыялісты вырашаюць застацца
24.07.2025 - 10:27
Аддача, дысцыпліна і арганізаванасць: аграрый - аб складнікаў поспеху на ўборачнай
22.07.2025 - 09:19
Вытрыманы ў духу часу вобраз - дэпутат выказалася аб адзенні дзелавога стылю ў школе
21.07.2025 - 09:58
Гендырэктар Магілёўскага мясакамбіната: для перапрацоўшчыкаў важна, каб збожжа было ўбрана без страт
21.07.2025 - 09:06