Вашынгтон робіць усё, каб уцягнуць ва ўкраінскі канфлікт Беларусь. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, старшыня VII Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 красавіка на пасяджэнні VII УНС.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў: аб тым, што ваенна-палітычная сітуацыя ў рэгіёне, ды і свеце ў цэлым ацэньваецца палітыкамі і экспертамі як крызісная з перадумовамі пераходу ў фазу глабальнага канфлікту, дэлегаты не раз чулі. У першы дзень пасяджэння, 24 красавіка, Прэзідэнт падрабязна спыніўся на прычынах новага вітка процістаяння паміж Захадам і Усходам.
«Сёння пагаворым аб тым, якімі сіламі і сродкамі нагнятаюцца пагрозы нашай нацыянальнай бяспецы. Асноўную рэальную рызыку стварае гарачая кропка ў рэгіёне - вядома ж, Украіна. Вашынгтон робіць усё, каб уцягнуць у канфлікт нашу краіну. Запусціць механізм уцягвання астатніх дзяржаў, гэта значыць аслабіць і Заходне-, і Усходнееўрапейскі рэгіёны», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Характарызуючы абстаноўку на фронце, кіраўнік дзяржавы нагадаў аб цяжкіх баях і гібелі людзей, дэфіцыце боепрыпасаў і ваеннаслужачых ва ўкраінскай арміі. У той жа час ён адзначыў удары беспілотнікамі па расійскай інфраструктуры, фінансавую і ваенную дапамогу з боку ЗША. «Не даць гэтыя грошы - упусціць магчымасць аслабіць нас і Расію, - сказаў Прэзідэнт. - Выдзяленне Злучанымі Штатамі Амерыкі $60 млрд на вайну - гэта найважнейшы фактар эскалацыі канфлікту ва Украіне. І вельмі небяспечна, што былі выдзелены ракеты далёкага дзеяння».
З іншага боку, дадаў кіраўнік дзяржавы, расійскае войска аснашчана новай зброяй і мае вялікія рэзервы ў кожнай брыгадзе. Ваенныя Расіі рухаюцца наперад, праўда, гэты рух вельмі марудны, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. «Утварыўся нейкі цугцванг - ні яны, украінцы, ні расіяне...» - адзначыў ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11