Культурная спадчына з'яўляецца асновай асноў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
«Рады вітаць вас у Александрыі - адным з самых прыгожых і ўтульных куткоў нашай Беларусі. Што значыць для мяне гэта зямля, людзі, якія жывуць на ёй, - даўно не сакрэт. Тут вы адпачываеце душой, гэтак жа, як я. І гаварыць на гэтай сцэне заўсёды хочацца аб тым, што блізка і зразумела кожнаму з нас. Аб вытоках, абкультуры, аб нашых традыцыях. Вы ведаеце, якое паважлівае і ўважлівае маё стаўленне да нашай культурнай спадчыны. Гэта аснова асноў. Гэта наша душа. Без яе няма гісторыі, няма дзяржаўнасці, і нас таксама няма - няма народа», - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларусы ганарацца тым, што з'яўляюцца прадаўжальнікамі тысячагадовай гісторыі славян. «Нашы ўяўленні пра сапраўдныя каштоўнасці, наша разуменне справядлівага ўкладу жыцця - усё фарміравалася там, у глыбіні стагоддзяў. Мы - нацыя са старажытнай гісторыяй. І дзяржаўнасць сваю будуем на прынцыпах беражлівых адносін да гістарычнай і культурнай памяці нашага народа. Усё, што стваралася на роднай зямлі сотні гадоў таму, усё, што мы сёння імкнёмся захаваць - старадаўнія абрады, рамёствы, святы, - гэта і ёсць нашы карані», - падкрэсліў беларускі лідар.
Паводле яго слоў, каб гэтыя карані былі мацнейшымі, важна не толькі берагчы, што захавалі, але і адраджаць страчанае.
Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым нагадаў, што роўна год таму прасіў да цяперашняга адкрыцця фестывалю аднавіць памятную для многіх паромную пераправу, якая цераз раку Днепр звязвае Шклоўскі і Аршанскі раёны. «Яе запуск - гэта ж таксама даніна гістарычнай традыцыі, - сказаў Прэзідэнт. - Жыхары Шклоўшчыны добра ведаюць, што правы бераг Дняпра здаўна славіўся кірмашамі. Гэта было больш, чым гандаль. Там кіпела жыццё, у тым ліку культурнае, творчае, насычанае эмоцыямі. Гандаль - гэта не толькі эканамічнае паняцце. А калі і эканамічнае, то ён за сабой цягне культурна-маральныя асновы нашага народа. Амаль як на нашым свяце. Упэўнены, што гэта пераправа стане яшчэ адным сімвалам фестывалю, звязваючым нашых людзей і эпохі. Самае галоўнае, прымаючы такое рашэнне, я думаў аб тым, што пераправа, масты - гэта тое, што злучае людзей, аб'ядноўвае і злучае берагі».
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў гасцям фестывалю, які ўжо стаў міжнародным дзействам. Асобна ён адзначыў расійскіх губернатараў, якія ўдзельнічаюць у свяце, артыстаў, якія прыязджаюць з іншых краін.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўжо на працягу 16 гадоў Александрыя збірае сяброў - надзвычай таленавітых, умеючых ствараць прыгажосць і цаніць яе.
«Не ведаю, як вы, а я ўжо гады свайго жыцця пачынаю адлічваць ад Александрыі да Александрыі. Ад нашага фестывалю (затым «Славянскі базар», вы ведаеце) да наступных мерапрыемстваў. Крыху сумна, але ад гэтага нікуды не дзенешся. І нашы госці, якія прыязджаюць сюды з усіх куткоў Беларусі, з суседніх краін, - гэта вельмі захопленыя людзі, сапраўдныя захавальнікі славянскай культуры, - сказаў Прэзідэнт. - Той, хто прыехаў да нас, няхай мяне пачуюць сёння не толькі вы, але і нашы блізкія, сваякі, яны будуць жыць доўга. Я буду старацца рабіць усё, што ў маіх сілах (гэта не заклінанне), каб яны жылі. І ўсе вы, якія прыехалі на гэтыя землі, да гэтых вытокаў, убачыце: вы калі і захварэеце, то ненадоўга. А мне здаецца, вы наогул хварэць не будзеце. Вы паправіцеся тут».
«Дзякуй вам! Вы тут ствараеце ўнікальную атмасферу. Не было б у нас такіх самабытных калектываў, народных майстроў, адданых душой сваёй справе, не было б і гэтага фестывалю. Такія святы нам патрэбны. Каб ураўнаважыць імклівы рытм жыцця - дзелавога і прагматычнага. Я часта гавару: жыццё адурэла наогул. Сітуацыя вельмі цяжкая, складаная, напружвае. Мазгі часам кіпяць. І нам трэба гэта дзейства для таго, каб супакоіліся, успомнілі, адкуль мы і ў спакойным рытме жыцця хаця б некалькі дзён намецілі сваю будучыню, паспрабавалі забыць пра гэты цяжкі рытм нашага жыцця. Жыцця, даволі напружанага ў святле падзей, якія адбываюцца ў свеце. Негатыву хапае. А душы патрэбны эмацыянальны адпачынак», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў усім на імгненне забыць пра паўсядзённыя справы, трывогі, перажыванні і акунуцца ў магію купальскай ночы. Цэнтральная падзея фестывалю - гала-канцэрт, які сёлета тэматычна аформлены як музычны спектакль па матывах вядомых і любімых усімі фільмаў.
Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што пасля фестывалю ў Александрыі літаральна праз некалькі дзён у Віцебску адбудзецца чарговы міжнародны фестываль «Славянскі базар». Ніхто загадзя так не задумваў, але свята «Купалле» - гэта своеасаблівая генеральная рэпетыцыя перад гэтай маштабнай падзеяй, заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.07.2025 - 12:21
03.07.2025 - 08:07
Аляксандр Лукашэнка: беларусы паслядоўна рухаюцца да поспеху па шляху справядлівасці і стварэння
02.07.2025 - 10:11
Аляксандр Лукашэнка: памяць пра подзвіг нашага народа - пытанне нацыянальнай годнасці