Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 красавіка наведвае з рабочай паездкай Магілёўскую вобласць.

Аб тым, што Аляксандр Лукашэнка накіраваўся на паўднёвы ўсход краіны, стала вядома напярэдадні. У Касцюковіцкім раёне кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з ходам веснавых палявых работ у рэгіёне, сацыяльна-эканамічным развіццём вобласці і раёна.


«Традыцыйная «чарнобыльская» паездка - ніводны год без яе ў графіцы Прэзідэнта і пула не абыходзіцца. Увагі гэтым рэгіёнам шмат. Сёння першы пункт у праграме - ход пасяўной, праверка гатоўнасці і стану тэхнікі. Тэма, зразумела, не адзіная», - паінфармавалі ў прэс-службе Прэзідэнта.


Стан спраў на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці і, у прыватнасці, у Касцюковіцкім раёне кіраўнік дзяржавы закранаў зусім нядаўна. Узгадняючы 22 красавіка назначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сваіх даўніх даручэннях: «Касцюковічы і іншыя раёны ажыццяўляюць маю пэўную задуму па развіцці ўсходу Магілёўскай вобласці, які таксама ў свой час зведаў чарнобыльскую атаку. Пажадана, каб Касцюковічы былі паказальным раёнам».

У 2015 годзе для актывізацыі сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці былі прыняты ўказ і адпаведная праграма. Яны былі накіраваны на стварэнне спрыяльных умоў пражывання насельніцтва. У 2019 годзе ў Касцюковічах кіраўнік дзяржавы правёў нараду, каб абмеркаваць эфектыўнасць гэтых рашэнняў і аб'ектыўна ацаніць прамежкавыя вынікі. Было вырашана прадоўжыць да 2025 года асноўныя палажэнні існуючага ўказа, і ў 2020 годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы ўказ «Аб мерах па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці».


Паўднёва-ўсходняя частка Магілёўскай вобласці акрамя Касцюковіцкага ўключае Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі і Хоцімскі раёны.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 17:49
30.10.2025 - 18:06
Выкананне Дырэктывы №1 у Магілёўскай вобласці абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама
29.10.2025 - 08:34
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёну, але і ўсёй Беларусі