Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Бабруйск звярнуў увагу на неабходнасць выканання тэрмінаў пасяўной кампаніі.
Прыбыўшы ў горад, кіраўнік дзяржавы перш за ўсё пацікавіўся ў губернатара Магілёўскай вобласці Леаніда Зайца, як праходзіць у рэгіёне пасяўная кампанія. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на вырошчванне грэчкі. «Паглядзі, каб мы маглі вырабіць дастойную колькасць. Таму што расіяне адмовіліся з намі працаваць, як гэта было ў савецкія часы, калі мы там больш закуплялі грэчкі: там больш расце, чым у нас», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Таксама ён спытаў, як ідзе сяўба іншых культур, ці ёсць у прадпрыемстваў пытанні з наяўнасцю паліва і ўгнаенняў. Леанід Заяц адзначыў, што істотных праблем няма. «Своечасова ўсё пасеем», - заявіў ён.
«Звярніце ўвагу (гэта ўсіх датычыцца) - дэфіцыт вільгаці. У некаторыя нізкія мясціны мы не можам улезці, нават у Гомельскай вобласці. Трэба цяпер паставіць тэхніку, каб узараць гэты дзёран», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 15:51
15.07.2025 - 11:59
12.07.2025 - 09:50
«Ідзём у графіку». Юрый Назараў аб важных аб'ектах у Шклове і падрабязнасцях даклада Прэзідэнту
10.07.2025 - 11:59
Анатоль Ісачанка: асноўная задача - прывесці ў парадак вуліцы Магілёва і наладзіць рух транспарту
08.07.2025 - 11:35