Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 1 «Аб абвяшчэнні 2021 года Годам народнага адзінства». Рашэнне прынята для кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны, як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Згодна з указам Савет Міністраў сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам павінен распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года народнага адзінства, а таксама забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні гэтага плана.
Як паведамлялася, прапанову зрабіць 2021-ы Годам народнага адзінства Прэзідэнт выказаў падчас навагодняга звароту да беларускага народа. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што некаторыя, сутыкнуўшыся з выклікамі 2020 года, сталі гаварыць аб жаданні вярнуцца ў Беларусь, якой яна была годам раней. «Я, вядома, рады, што вы ацанілі дасягнутае, але вяртацца ў мінулае мы не будзем. У нас няма часу ісці назад і праходзіць пройдзенае. Мы абавязкова створым Беларусь будучыні, і яна будзе лепшай за сённяшнюю. Для гэтага трэба проста адправіць 2020-ы ў гісторыю. Але не забыць яго ўрокі», – перакананы беларускі лідар.
«Нам усім, хто бачыць свет па-рознаму, варта ўсвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасць – кавалак зямлі ў цэнтры Еўропы. Іншага не дадзена. І ў імя захавання яго для дзяцей давайце перавернем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новы раздзел незалежнай Беларусі. Давайце будучы год зробім годам народнага адзінства, – сказаў Прэзідэнт. – Будзем жыць сваім розумам, ствараць каштоўнасці сваімі рукамі. Берагчы, шанаваць і любіць так, як могуць толькі беларусы – разумная, талерантная, накіраваная ў будучыню нацыя! І калі мы хочам «людзьмі звацца», мы гэта зробім!».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:53
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2026 год
31.10.2025 - 17:49
30.10.2025 - 18:06
Выкананне Дырэктывы №1 у Магілёўскай вобласці абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама
29.10.2025 - 08:34
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёну, але і ўсёй Беларусі