«Нельга мірыцца са смерцю людзей, трэба змагацца за кожнага чалавека», – заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад аб гатоўнасці сістэмы аховы здароўя супрацьдзейнічаць пагрозам распаўсюджвання каранавіруса.
«Мы павінны змагацца за кожнага чалавека, асабліва калі гаворка ідзе пра старых. І калі мы хочам, каб потым нашы дзеці нас абаранялі і змагаліся за наша жыццё, мы павінны змагацца за жыццё кожнага старога, таму што, на жаль, гэты вірус б’е перш за ўсё па старых і па тых, хто слаба абаронены імуннай сістэмай», – звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што захворванне каранавірусам у краіне не зніжаецца, але, з іншага боку, няма і лавінападобнага нарастання. «Мы будзем хварэць. Толькі пажадана, каб не было лавінападобнага скачка па захворванні, каб гэтая лінія прайшла як мага бліжэй да гарызанталі. Пакуль сістэма аховы здароўя з гэтым спраўляецца», – заявіў ён.
Разам з тым Прэзідэнт падкрэсліў, што людзі самі павінны шанаваць сваё здароўе: умацоўваць імунітэт, займацца спортам, адмовіцца ад шкодных звычак. «Мы змагаемся за кожнага. Мы з вамі цэнім здароўе кожнага больш, чым той кожны сам шануе сваё здароўе, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Таму трэба займацца сваім здароўем. Сёння быццам бы спахапіліся».
Прэзідэнт дадаў, што сітуацыя з каранавірусам таксама дапамагла страсянуць сістэму аховы здароўя і выявіць у ёй некаторыя праблемы. «Я бачу вузкія месцы ў нашай сістэме аховы здароўя. Але я з вас спытаю, калі гэты псіхоз скончыцца і калі сыдуць гэтыя хваробы», – папярэдзіў ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 15:51
15.07.2025 - 11:59
12.07.2025 - 09:50
«Ідзём у графіку». Юрый Назараў аб важных аб'ектах у Шклове і падрабязнасцях даклада Прэзідэнту
10.07.2025 - 11:59
Анатоль Ісачанка: асноўная задача - прывесці ў парадак вуліцы Магілёва і наладзіць рух транспарту
08.07.2025 - 11:35