– Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння разгледзеў кадравыя пытанні, – паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У прыватнасці, Прэзідэнт даў згоду на прызначэнне:
Маслава Сяргея Мікалаевіча – намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама;
Дзядкова Мікалая Леанідавіча – кіраўніком спраў Магілёўскага аблвыканкама.
Маслаў Сяргей Мікалаевіч нарадзіўся ў Магілёве. У 2002 годзе скончыў УА «Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» па спецыяльнасці «Будаўніцтва дарог і транспартных аб’ектаў».
У 2002–2008 гадах працаваў майстрам участкаў фрэзавання і кладкі асфальтабетону, па будаўніцтве і капрамонце, начальнікам участка добраўпарадкавання Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага дарожна-будаўнічага прадпрыемства, а таксама праходзіў службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
У 2008–2012 гадах займаў пасаду галоўнага інжынера, а пасля намесніка дырэктара упраўлення «Дарсэрвіс» ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 3» горада Магілёва.
На працягу пяці наступных гадоў быў дырэктарам Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага дарожна-будаўнічага прадпрыемства.
З кастрычніка 2017 года працаваў дырэктарам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па праектаванні, рамонце і будаўніцтве дарог «Магілёўаблдарбуд».
У Магілёўскім аблвыканкаме будзе курыраваць пытанні развіцця будаўнічага комплексу, сувязі, транспарту і камунікацый, жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, надзвычайных сітуацый, архітэктуры і горадабудаўніцтва, жыллёвай палітыкі, дарожнай гаспадаркі, ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, паліўна-энергетычнага комплексу, энергаэфектыўнасці, збору, перапрацоўкі лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
Дзядкоў Мікалай Леанідавіч нарадзіўся ў вёсцы Каменка Шклоўскага раёна. У 1999 годзе скончыў Беларускі недзяржаўны ўніверсітэт правазнаўства.
Быў курсантам Бабруйскага ДТСААФ, праходзіў службу ў радах Савецкай Арміі, органах унутраных спраў.
З 2014 да цяперашняга часу працаваў намеснікам старшыні, а пасля старшынёй Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені.
У Магілёўскім аблвыканкаме будзе курыраваць пытанні арганізацыі працы апарату і структурных падраздзяленняў аблвыканкама, дэбюракратызацыі, працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, кантролю, справаводства, гаспадарча-тэхнічнага забеспячэння, прававой і пратакольнай дзейнасці.
Як паведамілі ў галоўным упраўленні арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама, плануецца, што да сваіх службовых абавязкаў намеснік старшыні і кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама прыступяць ужо заўтра.
Фота - БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:53
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2026 год
31.10.2025 - 17:49
30.10.2025 - 18:06
Выкананне Дырэктывы №1 у Магілёўскай вобласці абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама
29.10.2025 - 08:34
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёну, але і ўсёй Беларусі