Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 лютага сабраў нараду па новай сістэме рэгулявання цэн.
«У нас у парадку дня найважнейшая тэма - новая сістэма рэгулявання коштаў. Я яе часта называў «справядлівай формулай», якую вы павінны былі выпрацаваць і ўнесці на разгляд. Гэта значыць хатняе заданне. Паглядзім, як вы яго выканалі», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, на першы погляд, гэтае пытанне зараз не такое актуальнае для Беларусі, як гэта было ў 2022 годзе. «Тады мы назіралі адкрытую коштавую вакханалію. Прыйшлося ўмешвацца, у тым ліку і Прэзідэнту, каб спыніць гэтае самавольства ультыматыўна. Імем рэвалюцыі спынілі. Больш за тое, насуперак панікерам-скептыкам, якія крычалі, што крамы спусцеюць, збяруцца і закрыюцца, усе засталіся працаваць і працуюць. Ды і таварны асартымент мы не толькі захавалі, але і пашырылі з часам. І калі нешта недзе не так, значыць, мы вінаватыя. І не трэба тут наракаць на нейкія эканамічныя прычыны», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Калі інфляцыя ў краіне пачала расці, Прэзідэнт запатрабаваў заняцца коштамі. Без яго жорсткіх патрабаванняў і пастаяннага кантролю за выкананнем даручэнняў яе не ўдалося б спыніць. «Па сутнасці, быў створаны тады комплексны дакумент (як лічаць ва ўрадзе) па рэгуляванні спажывецкага рынку, які закранаў не толькі пытанні коштаўтварэння. Калі б гэта быў комплексны дакумент, то не было б кучы скаргаў з боку вытворцаў, прадаўцоў і іншых», - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
«Я не хачу сказаць, што тыя скаржнікі, якія звяртаюцца да мяне і ў адпаведныя органы, абсалютна маюць рацыю. Ды не, я зямны чалавек. Я разумею, хто збольшага скардзіцца, што гэта за людзі. Я глыбей пачынаю глядзець: калі ў цябе сёння няма грошай для таго, каб нешта купіць (а кошты ў нас самыя нізкія ў свеце, яны, можа быць, не задавальняюць усіх, але гэта самыя нізкія кошты ў свеце), то ідзі працуй. Ідзі на другую, на трэцюю працу. Калі цябе не бяруць, давай паглядзім, як ты ў школе вучыўся, што ў цябе ў галаве ёсць. Сёння абы каго - гэта не савецкія часы - на працу не возьмуць. Патрэбны чалавек, які будзе даваць вынік. З гэтага пункту гледжання стань перад люстэркам, паглядзі на сябе: ці зможаш ты даваць гэты вынік? Вось такая непапулярная пазіцыя, але яна жыццёвая», - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Як паказала практыка, абраная дырэктыўна ў 2022 годзе мадэль дазволіла выканаць пастаўленую перад ёй у крытычны момант задачу. Па дадзеных статыстыкі, у мінулым годзе інфляцыя склала 5, 2% пры плане ў 6%. Гэты 2025 год пачалі таксама спакойна.
«Пры гэтым трэба ўлічыць, што мы дырэктыўна ўздымаем некаторыя кошты. Вазьміце ЖКГ, іншыя напрамкі, паліва. Мы жорстка кантралюем, і без дазволу ўладаў цэны не растуць», - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Дарэчы, у нас адзін з самых нізкіх паказчыкаў сярод краін - удзельніц Садружнасці. Але трэба разумець, што мы па ланцужку ад сыравіны да тавару не ўсе маем у краіне. Мы па імпарту больш за палову завозім для таго, каб вырабляць у нашай краіне. інфляцыю не рэгулюем. І калі нам танней не могуць прадаць, мы купляем па столькі, па колькі нам прапануюць».
Разам з тым па некаторых групах тавараў статыстыка не такая аптымістычная, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Гаворка перш за ўсё аб гародніне. Цэны на іх зімой штогод павышаюцца на 15-20%. Урад абяцаў вырашыць гэтую праблему, аднак значнага выніку пакуль не бачна.
«Капуста, цыбуля, бульба…» Аляксандр Лукашэнка ўказаў, што сваё павінна быць людзям па кішэні
Аляксандр Лукашэнка аб цэнах: роля дзяржавы не ў наглядзе, а ў стварэнні зразумелых умоў
За які бардак з коштамі крытыкуе Прэзідэнт? Расказваем на прыкладзе простай бульбы
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.03.2025 - 20:02
11.03.2025 - 16:47
Кропкава і з розумам. У Быхаўскім раёне далі старт пасяўной у Магілёўскай вобласці
10.03.2025 - 12:08
Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды жанчынам з розных сфер дзейнасці і рэгіёнаў краіны
06.03.2025 - 15:25