Саюз Беларусі і Расіі стаіць у авангардзе барацьбы за справядлівы свет. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у слове ў адказ на цырымоніі ўручэння Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага.
«Паспяхова развіваецца наша ўнікальнае інтэграцыйнае аб'яднанне, якое мы будуем, - Саюзная дзяржава. Сёння мы разам вядзём барацьбу за справядлівы свет. І саюз Беларусі і Расіі стаіць у авангардзе гэтай жорсткай і вельмі сур'ёзнай барацьбы. Альтэрнатывы такому курсу ва ўмовах абвостранай міжнароднай абстаноўкі няма. Пры гэтым Саюзная дзяржава цалкам можа быць узорам новых раўнапраўных адносін», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што беларусы бачаць і вельмі цэняць падтрымку з боку расійскага кіраўніцтва. «Нас шмат разоў ставілі перад выбарам, але мы ніколі, падкрэсліваю, ніколі не адварочваліся ад Расіі. Вы і вашы калегі гэта добра ведаеце. Беларусь - надзейны саюзнік. Я хачу, каб у Расіі гэта ведалі перш за ўсё. Беларусы ніколі расіян не падводзілі. Прыміце мае запэўненні: і ў далейшым ніколі не падвядуць. Так ужо вырашана звыш, што і поспехі, і цяжкасці мы дзелім па-брацку. Я як Прэзідэнт, выбраны беларускім народам, заўсёды буду стаяць на варце нашых агульных інтарэсаў, шматвяковых добрасуседства і дружбы», - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што больш як трохсотгадовая гісторыя ўручанага яму ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага, адданасць справе многіх пакаленняў продкаў, якія будавалі і абаранялі агульную Айчыну, абавязваюць усімі сіламі ўмацоўваць саюз Беларусі і Расіі і агульнае адзінства.
«Яшчэ раз шчыра ўдзячны вам за аказаную пашану. Жадаю вам, усім расіянам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых вялікіх перамог. І нам з вамі ў тым ліку», - адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка: Расія для Беларусі заўсёды была і будзе больш, чым суседняя дзяржава
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 15:55
«Зыходзячы з вастрыні бягучага моманту». На чым Прэзідэнт заклікаў засяродзіцца краіны ЕАЭС
24.06.2025 - 14:24
22.06.2025 - 10:43
21.06.2025 - 18:48
Анатоль Ісачанка: у гэтых злачынстваў няма тэрміну даўніны, іх нельга забыць і немагчыма дараваць
19.06.2025 - 18:07