Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі ход аднаўленчых работ па ліквідацыі наступстваў стыхіі, якая закранула шэраг рэгіёнаў краіны.
Учора і сёння фактычна да раніцы ў максімальна інтэнсіўным тэмпе пад кантролем кіраўніка дзяржавы праводзіліся ўсе неабходныя мерапрыемствы. Аб сітуацыі дэталёва ўвесь гэты час Прэзідэнту дакладвалі віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак, старшыні Магілёўскага, Мінскага аблвыканкамаў і найбольш падрабязна - Гомельскага. Менавіта сітуацыі ў Гомельскай вобласці, якая больш за ўсіх пацярпела ад удару стыхіі, была нададзена асаблівая ўвага.
Прэзідэнтам былі дадзены неабходныя даручэнні па аператыўным устраненні наступстваў непагадзі кіраўнікам шэрага міністэрстваў і ведамстваў, а таксама першаму віцэ-прэм'еру Мікалаю Снапкову і віцэ-прэм'ерам Анатолю Сіваку і Пятру Пархомчыку. Яны ў пастаянным рэжыме былі на сувязі з кіраўніком дзяржавы з дакладамі аб ходзе работ на месцах, выкананні даручэнняў.
Анатолю Сіваку кіраўніком дзяржавы было даручана да раніцы 16 ліпеня забяспечыць разбор завалаў, якія ўтварыліся, аднавіць работу ўсёй інфраструктуры і сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва. Раніцай 16 ліпеня - аператыўна далажыць аб сітуацыі.
Як і было даручана, у мінулыя суткі брыгады энергетыкаў, спецыялістаў лясной гаспадаркі і іншых галін былі максімальна мабілізаваны і задзейнічаны ў поўным аб'ёме, і па стану на раніцу сённяшняга дня віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак далажыў Прэзідэнту аб завяршэнні асноўных работ. Выканана задача па запуску генерацыі (Мазырскай ЦЭЦ) і высакавольтных ліній, якія забяспечваюць раёны. Цяпер ідзе работа па падключэнню вытворчых і жылых аб'ектаў.
Аляксандрам Лукашэнкам таксама прынята рашэнне аб перадачы ўсяго пашкоджанага лесу ў распараджэнне кіраўнікоў аблвыканкамаў.
Прэзідэнт асабліва падкрэсліў гераічную работу тых, хто ліквідаваў наступствы стыхіі, у тым ліку энергетыкаў, спецыялістаў лясной гаспадаркі, і прасіў перадаць падзяку ўсім, хто браў удзел у вельмі цяжкай рабоце па ліквідацыі наступстваў стыхіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 15:55
«Зыходзячы з вастрыні бягучага моманту». На чым Прэзідэнт заклікаў засяродзіцца краіны ЕАЭС
24.06.2025 - 14:24
22.06.2025 - 10:43
21.06.2025 - 18:48
Анатоль Ісачанка: у гэтых злачынстваў няма тэрміну даўніны, іх нельга забыць і немагчыма дараваць
19.06.2025 - 18:07