RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка выступіў з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выступіў з дакладам падчас шостага Усебеларускага народнага сходу, які праходзіць у Мінску 11–12 лютага пад дэвізам «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць».

Кіраўнік дзяржавы прывітаў удзельнікаў форума, адзначыўшы, што менавіта яны гэтымі днямі з’яўляюцца гаспадарамі сталіцы і краіны.

 

Аляксандр Лукашэнка перш за ўсё падзякаваў мясцовым органам улады за правядзенне напярэдадні форума дыялогавых пляцовак у розных гарадах, дзе людзі змаглі абмеркаваць існуючыя праблемы і прапанаваць варыянты іх вырашэння.

Прэзідэнт заявіў, што ўдзельнікі VI Усебеларускага народнага сходу сёння гаспадары беларускай сталіцы і краіны ў цэлым. «Менш глядзіце ў рознага роду каналы, жывіце сваім жыццём, – заклікаў кіраўнік дзяржавы. – Нас пампавалі дагэтуль, пампуюць цяпер, асабліва вас (я ўжо звыкся), будуць пампаваць і потым. Як у народзе кажуць, асабліва не турбуйцеся. Жывіце сваім розумам. Вы – законныя прадстаўнікі народа Беларусі, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый».

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што не варта чакаць ад сённяшняга форума вырашэння глабальных праблем. «Мы іх пазначаем. Мы гаворым пра тое, як будзем развівацца ў будучае пяцігоддзе. Можа, атрымаецца зазірнуць і за гарызонты, – адзначыў ён. – Вы гаспадары, калі хочаце выступіць, выказаць сваё слова, выходзьце да мікрафона і гаварыце, як гаспадары. Вы не парабкі, не павінны ні пад каго падладжвацца. Мы перажываем вельмі складаны момант, і павінны быць адкрытыя, сумленныя і прыстойныя перад сабой, сваімі сем’ямі, сябрамі, каханымі, людзьмі і беларускім народам».

Пасля кароткага выступлення кіраўніка дзяржавы ўдзельнікі форума абралі Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу ў прапанаваным складзе. Прычым было вырашана абіраць яго не персанальна, а ў цэлым.

 

Аляксандр Лукашэнка: рашэнні УНС не будуць спантанымі і нечаканымі

 

Аляксандр Лукашэнка: мы перажываем вельмі сур’ёзны і пераломны перыяд у жыцці краіны і народа

 

Аляксандр Лукашэнка: у Беларусі была зроблена спроба не каляровай рэвалюцыі, а бунту

 

Аляксандр Лукашэнка: якія б мы ні ставілі мэты, галоўным арыенцірам застаюцца людзі

 

Аляксандр Лукашэнка аб Беларусі: мы выстаім, будзьце ўпэўненыя

 

Аляксандр Лукашэнка: можна сумленна і адкрыта сказаць: свет ашалеў

 

Аляксандр Лукашэнка: Мы ніколі не дазволім панукаць сабой, нам надакучыла стаяць на каленях і кланяцца

 

Аляксандр Лукашэнка: у нас ёсць разуменне сітуацыі і план дзеянняў

 

Аляксандр Лукашэнка лічыць туманнымі перспектывы СНВ-III

 

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў нязменную ролю Беларусі як донара стабільнасці

 

Аляксандр Лукашэнка: ідзе барацьба за ўцягванне Беларусі ў арбіту свайго ўплыву

 

Аляксандр Лукашэнка: Беларусі важныя адносіны з ЕС, але Расія застаецца асноўным стратэгічным саюзнікам

 

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў праведзеныя перад УНС маштабныя сацдаследаванні

 

Аляксандр Лукашэнка: ад звязкі Беларусь-Расія залежыць, ці будзе ў рэгіёне мір або вайна

 

Аляксандр Лукашэнка пра супрацоўніцтва з Расіяй: нам трэба адно – роўныя ўмовы для суб’ектаў гаспадарання

 

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра перспектывы інтэграцыі з Расіяй

 

Стабільнасці і суверэнітэту Беларусі кінуты выклік, і мы павінны выстаяць – Прэзідэнт

 

Аляксандр Лукашэнка пра санкцыі краін Захаду: не маюць права паказваць, як жыць і кіраваць дзяржавай

 

Аляксандр Лукашэнка лічыць аптымальным існуючы ў Беларусі змешаны тып камплектавання беларускай арміі

 

Аляксандр Лукашэнка: будзем і надалей умацоўваць сілавы блок суразмерна новым выклікам і пагрозам

 

Прэзідэнт Беларусі лічыць неабходным абнавіць канцэпцыю нацыянальнай бяспекі

 

Аляксандр Лукашэнка: мы жывем у эпоху постпраўды, дзе прыстойныя людзі ачарняюцца

 

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра ліст з ЕС па пытаннях барацьбы з COVID-19, які паступіў да яго

 

Аляксандр Лукашэнка: настаў час мадэрнізаваць інфармацыйную палітыку

 

Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць захавання інфармацыйнага суверэнітэту

 

Аляксандр Лукашэнка: справядлівасць – аснова сацыяльнага кантракту, гэта павінна знайсці адлюстраванне ў Канстытуцыі

 

Аляксандр Лукашэнка: на фоне пандэміі пачаўся паскораны перадзел існуючага светапарадку

 

Важна дасягнуць сінергетычнага эфекту ад фарміравання агульнага рынку ЕАЭС – Аляксандр Лукашэнка

 

Аляксандр Лукашэнка параіў не спяшацца «пераабувацца» і перасцярог ад здрады

 

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра перспектывы росту заробкаў у Беларусі

 

Аляксандр Лукашэнка ўнёс прапановы па ўдасканаленні пенсійнай сістэмы

 

Аляксандр Лукашэнка: важна пашырыць інвестыцыйную прысутнасць вядучых кітайскіх кампаній і банкаў у Беларусі

 

Аляксандр Лукашэнка: у гісторыю краіны 2020 год увойдзе як год мужнасці беларускіх медыкаў

 

Аляксандр Лукашэнка жорстка папярэдзіў бізнесменаў аб недапушчальнасці выплат заробкаў у канвертах

 

Аляксандр Лукашэнка: у Беларусі будзе арганізавана бясплатная вакцынацыя ад каранавіруса

 

Аляксандр Лукашэнка на УНС прапанаваў рэалізаваць праект «Здаровая нацыя»

 

Кантроль за цэнамі застанецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі – Аляксандр Лукашэнка

 

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў праграму «Шматдзетная Беларусь» з сур’ёзнымі навацыямі

 

Аляксандр Лукашэнка пра сістэму адукацыі: патрабуе ўдасканалення, на працягу года вызначымся, што рабіць

 

Аляксандр Лукашэнка пра працу з моладдзю: трэба размаўляць як з роўнымі сабе

 

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра дармаедаў: гадамі не працуюць, а ездзяць на дарагіх машынах, яшчэ і абураюцца

 

Аляксандр Лукашэнка: беларуская і руская мовы заўсёды будуць здабыткам нашай нацыі

 

Аляксандр Лукашэнка: Беларусь – агульны дом для розных рэлігій

 

Аляксандр Лукашэнка – дэлегатам УНС: з такімі ў бой яшчэ можна ісці, і нават без зброі

 

Аляксандр Лукашэнка: эканоміка не трывае рэвалюцый і шарлатанства, эвалюцыйна трэба развівацца

 

Аляксандр Лукашэнка: палітычныя інструменты сталі нормай у свеце спорту

 

Беларусь у 2021 годзе поўнасцю завершыць мадэрнізацыю двух сваіх НПЗ – Аляксандр Лукашэнка

 

Аляксандр Лукашэнка: да канца пяцігодкі перапрацоўка другасных рэсурсаў павінна скласці не менш за 50%

 

Аляксандр Лукашэнка расказаў аб планах па пашырэнні энергетычнай інфраструктуры

 

«Мы не закапалі грошы ў сельскую гаспадарку» – Аляксандр Лукашэнка аб аддачы ад АПК

 

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў выкарыстоўваць новы афіцыйны сайт Прэзідэнта з улікам памылак мінулага

 

Беларусі неабходныя сучасныя Коласы, Купалы, Караткевічы – Аляксандр Лукашэнка

 

Аляксандр Лукашэнка: на невыкарыстоўваемых плошчах дзяржпрадпрыемстваў будуць стварацца тэхнапаркі

 

Аляксандр Лукашэнка: на развіццё чалавечага капіталу мы заўсёды знойдзем сродкі

 

Аляксандр Лукашэнка: у Беларусі няма і ніколі не будзе алігархаў

 

Аляксандр Лукашэнка: беларускі народ атрымаў моцную прышчэпку ад карупцыі

 

Аляксандр Лукашэнка: у найбліжэйшы час у Беларусі будзе прыняты новы закон аб дзяржслужбе

 

Аляксандр Лукашэнка: праект новай Канстытуцыі будзе гатовы на працягу года

 

Аляксандр Лукашэнка пра пераразмеркаванне паўнамоцтваў: мы ўжо пачалі гэта рабіць, цэлы план на стале ляжыць

 

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што Беларусь павінна заставацца прэзідэнцкай рэспублікай

 

Аляксандр Лукашэнка аб партыйным будаўніцтве: партыі патрэбныя, але грамадства павінна саспець да выбараў па партыйных спісах

 

Аляксандр Лукашэнка: трэба сыходзіць ад празмернага будаўніцтва жылля ў Мінску, інакш неўзабаве ён захлынецца

 

Аляксандр Лукашэнка назваў галоўныя ўмовы свайго сыходу з улады

 

Аляксандр Лукашэнка: краіну проста так на глум не аддам, буду я ва ўладзе або не

 

Аляксандр Лукашэнка: мая мэта – жыць дзеля сваёй краіны

 

«Мала не падасца» – Аляксандр Лукашэнка даручыў праверыць сітуацыю з цэнамі на лекі

 

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая