Аляксандр Пракапенка, дырэктар ЦБП № 706 ААТ «ААБ Беларусбанк», г. Быхаў:
– За 25 гадоў беларускай дзяржаўнасці дзеючая Канстытуцыя выканала сваё прызначэнне. Лічу, што ўнясенне змяненняў у асноўны закон дзяржавы абумоўлена аб’ектыўнай дынамікай грамадска-палітычных і эканамічных працэсаў. Я, як грамадзянін Рэспублікі Беларусь, вядома, хачу для краіны толькі лепшай будучыні.
Для мяне важна, і гэта адлюстравана ў праекце Канстытуцыі, што дзяржава бярэ на сябе абавязак спрыяць духоўнаму, маральнаму, інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю моладзі, ствараць неабходныя ўмовы для яе ўдзелу ў грамадскім жыцці і рэалізацыі патэнцыялу ў інтарэсах усяго грамадства. Гарантуюцца якасная бясплатная адукацыя і медыцына. У адпаведнасці з праектам Канстытуцыі дзяржава стварае ўмовы для абароны персанальных даных і бяспекі асобы і грамадства пры іх выкарыстанні.
Я падтрымліваю праваслаўныя і генетычныя карані народа, і мне вельмі хочацца, каб такі інстытут сям’і, як шлюб, і ў будучыні разумеўся як саюз жанчыны і мужчыны. Я, вядома ж, ухваляю норму ў праекце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая замацоўвае гэтую догму.
Таксама падчас сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам я пачуў асноўны пасыл да вертыкалі ўлады і працаўнікоў Быхаўшчыны ў пытаннях дзяржаўнага кіравання, дзеянняў дзяржавы ў крызісных сітуацыях і ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі. А галоўнае, што ўсе мы разам павінны пісаць гісторыю краіны і ствараць светлую будучыню нашай любімай Беларусі!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.04.2025 - 12:46
17.04.2025 - 12:41
Патрыятызм, гісторыя, дзяржсімволіка - даведаліся меркаванне аграрыяў аб Дырэктыве №12
08.04.2025 - 15:20
Аляксандр Гарошкін: работа дэпутатаў прызначана зрабіць жыццё беларусаў лепшым і больш змястоўным
14.03.2025 - 13:17