У рамках Адзінага дня інфармавання ААТ «Бабулін гладыш» наведаў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.
На сустрэчы з калектывам прадпрыемства кіраўнік ведамства расказаў аб эканамічнай бяспецы ў цэлым, харчовай - у прыватнасці. На сустрэчы таксама ўзнялі тэмы нацыянальных інтарэсаў краіны, інфляцыі, рэгулявання цэн, уводу механізма біржавых адрасных здзелак. Акрамя таго, Аляксей Ігаравіч пракаментаваў важнасць 2024 года, аб'яўленага Годам якасці, для беларускіх вытворцаў.
- Вельмі своечасова, што наступны год Кіраўнік дзяржавы аб'явіў Годам якасці. Рэпутацыя беларускай прадукцыі ў Расіі і іншых краінах постсавецкай прасторы ўжо ўмацавалася. Але ў ААЭ нас не ведаюць, а ў Кітаі і іншых дзяржавах нам неабходна даказваць добрыя якасці беларускай прадукцыі. Аднак адзіны знак якасці, які будзе заснаваны ў Беларусі, стане ўвасабленнем высокіх стандартаў тавараў і эфектыўным метадам маркетынгу. Больш за тое, ён выведзе беларускую прадукцыю на зусім іншы ўзровень канкурэнтнай барацьбы, - адзначыў Аляксей Багданаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 15:24
Пяць механізаваных атрадаў дзейнічаюць у Магілёўскай вобласці
14.08.2025 - 15:07
У Беларусі 23 жніўня завяршаецца прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
14.08.2025 - 12:27
14.08.2025 - 09:54
14.08.2025 - 09:16
13.08.2025 - 15:18
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы праекцыйны пешаходны пераход