У новы навучальны год паклікаў сёння школьны званок 510 навучэнцаў ДУА «Буйніцкая сярэдняя школа Магілёўскага раёна». Для 64 з іх ён стаў самым першым у іх жыцці. Павіншаваць дзяцей з Днём ведаў прыехаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
«Першае верасня – гэта заўсёды хвалююча, – сказаў Анатоль Міхайлавіч, – бо ў гэты дзень за школьныя парты садзяцца нашы дзеці. У Магілёўскай вобласці 1 верасня ў школу прыйдзе 115 тысяч навучэнцаў, з іх 12 тысяч – першакласнікі. І, вядома, для іх – гэта асаблівы і хвалюючы дзень.
Не менш хвалююцца і іх бацькі. Хвалююцца і перажываюць за тое, што чакае іх дзяцей у школе, якой будзе іх першая настаўніца, як складуцца іх адносіны. Бо ад таго, як складуцца адносіны паміж настаўнікам і бацькамі, залежыць многае ў выхаванні дзіцяці. І дай Бог, каб усё атрымалася.
Па-свойму гэты дзень хвалюючы для тых, хто ў гэтым годзе будзе заканчваць школу. Наперадзе дарослае жыццё, уступныя экзамены. І трэба вызначыцца, куды паступаць, якую выбраць прафесію, якія прадметы здаваць, а якія пытанні – падцягнуць».
Анатоль Міхайлавіч пажадаў усім удзельнікам навучальнага працэсу цярпення, павагі, добразычлівасці, добрых узаемаадносін і ўручыў дырэктару школы Людміле Клімасёвай дакументы на каляровы прынтар.
Па заведзенай традыцыі кожны першакласнік у гэты дзень атрымаў кнігу – падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі «Беларусь – наша Радзіма». Навучэнцам аднаго з першых класаў ДУА «Буйніцкая сярэдняя школа Магілёўскага раёна» яе ўручыў сам Анатоль Ісачанка, пабываўшы на першым іх у жыцці ўроку.





Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:53
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2026 год
31.10.2025 - 17:49
30.10.2025 - 18:06
Выкананне Дырэктывы №1 у Магілёўскай вобласці абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама
29.10.2025 - 08:34
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёну, але і ўсёй Беларусі