RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Анатоль Ісачанка - аб узмацненні паўнамоцтваў мясцовай улады: гэта ў першую чаргу неабходна для нашых людзей

Карэкціроўка нарматыўна-прававой базы аб мясцовым кіраванні і самакіраванні накіравана на ўзмацненне адказнасці мясцовых органаў улады і больш хуткае прыняцце рашэнняў на месцах. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, каменціруючы вынікі нарады ў Прэзідэнта Беларусі па пытаннях удасканалення прававога рэгулявання статусу старшыні выканкама базавага ўзроўню.

На нарадзе ў Палацы Незалежнасці 6 лютага абмеркавалі законапраект, які датычыцца прававога рэгулявання статусу старшыні выканкама базавага ўзроўню. Паводле слоў губернатара Магілёўскай вобласці, дакумент актыўна абмяркоўваўся некалькі месяцаў, пры гэтым яго яшчэ трэба дапрацаваць і ў бліжэйшы час прыняць.

- Самы галоўны пасыл Кіраўніка дзяржавы: разам з тым, што мы ўзмацняем паўнамоцтвы старшынь райвыканкамаў, гарвыканкамаў, трэба ўзмацніць і адказнасць за канкрэтную работу. Мы ўсе павінны сёння мабілізавацца і працаваць над тым, каб краіна рухалася далей. А для гэтага патрэбны пэўныя паўнамоцтвы.

Анатоль Ісачанка расказаў, што ў цэлым кіраўнікам на месцах хапае ўсяго для выканання сваіх службовых абавязкаў, аднак дадаў, што жыццё не стаіць на месцы і шэраг пытанняў патрабуе карэкціроўкі:

- На мой погляд, тут і адбываецца гэтая карэкціроўка. Прэзідэнт заўсёды гаворыць: «Ідзіце ад зямлі, бярыце тое, што сёння трэба і неабходна ў першую чаргу для нашых людзей для таго, каб жыццё было больш камфортным». Зыходзячы з гэтага і рыхтуецца гэты дакумент.

Кіраўнік Магілёўскай вобласці канстатуе, што вырашэнне асобных пытанняў бывае зацягнутым, а гэту работу трэба паскорыць. Новы дакумент якраз дазволіць гэта зрабіць. Акрамя таго, шэраг рашэнняў будзе ўскладзены непасрэдна на кіраўніка горада ці раёна, а недзе, наадварот, на ўвесь выканкам:

- Гэта зроблена для таго, каб узмацніць адказнасць і ў той жа час паскорыць прыняцце рашэння.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая