Дэпутатам неабходна выбудоўваць дакладную камунікацыю як з простымі людзьмі, так і з прадстаўнікамі ўлады на месцах. Такую думку выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў час сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, якія былі выбраны ад Магілёўскай вобласці.
Як адзначыў у час сустрэчы старшыня аблвыканкама, перад дэпутатамі стаіць шэраг важных задач. «Неабходна выбудоўваць дакладную камунікацыю як з тымі, хто абраў вас, так і з прадстаўнікамі выканаўчай улады, - сказаў Анатоль Ісачанка. - Важна, каб дэпутаты не забываліся пра свае акругі і людзей, якія аказалі ім давер».
Таксама ён абазначыў асноўныя напрамкі, па якіх дэпутатам неабходна ўзмацніць сваю работу: у фарміраванні бюджэту, у прасоўванні маладзёжных ініцыятыў і многае іншае.
Прадстаўнікі дэпутацкага корпуса пагадзіліся з неабходнасцю ўвесь час знаходзіцца ва ўзаемадзеянні з грамадзянамі і прадстаўнікамі выканаўчай улады. Абмяркоўваліся новыя ідэі і напрамкі ў розных сферах: ад добраўпарадкавання невялікіх населеных пунктаў да напаўнення будучага музея, будаўніцтва якога вядзецца на Буйніцкім полі. Адмысловая ўвага - моладзевым ініцыятывам на месцах і пасоўванню самых паспяховых ідэй на больш высокі ўзровень, у тым ліку з запрашэннем моладзі з прымежных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.
Як расказала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Наталля Тарасенка, кожны дэпутат павінен бачыць і чуць сваіх выбаршчыкаў, разумець, якія праблемы іх хвалююць, дапамагаць у вырашэнні і агучваць гэтыя праблемы на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях.
«І нашая праца залежыць ад таго, якую акругу прадстаўляе кожны дэпутат. Калі сельская акруга - гэта развіццё сельскай гаспадаркі, сельскіх тэрыторый, паляпшэнне якасці жыцця людзей у невялікіх населеных пунктах. Там, дзе гарадская акруга, натуральна, развіццё прамысловасці. Ёсць у нас акругі на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці, там ёсць канкрэтная праграма развіцця гэтых рэгіёнаў. Дэпутат павінен унікаць у праблемы сваіх выбаршчыкаў на месцах», - упэўнена яна.
Наталля Тарасенка ў якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў выбрана другі раз, а таму вопыт узаемадзеяння з выбаршчыкамі і дапамога ў рэалізацыі іх ініцыятыў, вырашэння іх праблем ужо ёсць. «У гэтым нам дапамагаюць прыёмы грамадзян, сустрэчы з насельніцтвам на месцах, у працоўных калектывах. Мы ідзём да моладзі, сустракаемся з людзьмі сталага веку, удзельнічаем у знакавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў тым ці іншым рэгіёне. І кожны момант сустрэчы з нашымі землякамі, выбаршчыкамі дае нам магчымасць атрымаць каштоўную інфармацыю, якую мы потым будзем выкарыстоўваць у сваёй працы, - сказала яна. - Я як педагог у першую чаргу ў сваёй рабоце звяртала ўвагу на ініцыятывы, якія зыходзяць ад установы адукацыі, ад навучэнскай моладзі. Напрыклад, у Магілёўскім раёне мы рэалізоўвалі грамадзянска-патрыятычную ініцыятыву «На славу Айчыны» з адной са школ Магілёўскага раёна».
Падводзячы вынікі сустрэчы, старшыня Магілёўскага аблвыканкама зазначыў, што на дэпутатаў ускладзена вялікая адказнасць. І ў сваёй працы кожны з іх павінен не забывацца на тых людзей, якія выказалі ім свой давер, абраўшы ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ад Магілёўскай вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.04.2025 - 20:00
03.04.2025 - 19:40
02.04.2025 - 12:40
01.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць набліжаецца да экватара па сяўбе ранніх яравых збожжавых і зернебабовых
31.03.2025 - 10:27
У Магілёўскай вобласці збожжавыя культуры пасеяны на плошчы 47,9 тыс. га