Дзеці - гэта наша багацце. Такую думку журналістам выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас урачыстага адкрыцця Магілёўскага спецыялізаванага ліцэя МУС.
Адкрыццё такога профільнага ліцэя ў Магілёве, адзначыў Анатоль Ісачанка, важная падзея не толькі для рэгіёну, але і іншых абласцей краіны. «Тут будуць вучыцца дзеткі не толькі з Магілёўскай вобласці, але і з усіх іншых рэгіёнаў нашай краіны. Такія ліцэі дысцыплінуюць, даюць магчымасць рабятам стаць сапраўднымі мужчынамі, якія могуць абараніць сваю Радзіму, сваю каханую. Для сваёй краіны, сваёй сям'і, сваіх родных быць апорай», - адзначыў ён.
Першы набор у ліцэй МУС у 7-10 класы склаў 154 дзіцяці. Адбор быў вельмі сур'ёзны, бо ўсяго было пададзена больш за 800 заявак на паступленне. Матэрыяльна-тэхнічная база ліцэя - больш чым сур'ёзная. Для ліцэістаў стварылі ўсе неабходныя ўмовы для вучобы, заняткаў спортам, адпачынку. На прылеглай да ліцэю тэрыторыі размясцілася пляцоўка па варкаўце, адкрыты корт для гульні ў міні-футбол, валейбол і баскетбол, а ў самім будынку - барцоўская і трэнажорная залы, інтэрактыўны цір і клас харэаграфіі. Таксама ёсць 25-метровы басейн, зала для гульнявых відаў спорту, крыты павільён для міні-футбола і баскетбола, два вулічныя тэнісныя корты, стадыён.
Сёння ў Магілёве прайшла яшчэ адна важная падзея: у раёне вуліц Стасава і Грышына адкрылася новая, сучасная сярэдняя школа №24 ім. К.М. Сіманава, разлічаная на 1020 месцаў. Мікрараён, дзе яна размясцілася, малады і хутка развіваецца, тут пражывае вялікая колькасць сем'яў з дзецьмі. «Гэтая школа - доўгачаканая, сучасная і інтэрактыўная. Гэта сведчыць аб тым, што дзеці там могуць атрымліваць якасную адукацыю, - адзначыў Анатоль Ісачанка. - Адукацыя - гэта абавязкова, але перш за ўсё трэба выхаваць чалавека, грамадзяніна, патрыёта. І гэтая самая галоўная задача і для бацькоў, і для настаўнікаў».
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама таксама адзначыў, што апрача двух такіх важных адкрыццяў, усе астатнія школы вобласці таксама сур'ёзна былі падрыхтаваны да новага навучальнага года. «У гэтым годзе мы шмат укладалі сродкаў, дзякуючы нашаму ўраду і Прэзідэнту, у мадэрнізацыю школ па розных кірунках. Я думаю, у нас усё атрымалася: пашпарты атрыманы, дзеці пайшлі ў школы. Усяго 116 тыс. чалавек з іх 12,5 тыс. - першаклашак, - сказаў Анатоль Ісачанка. - Я ўсіх віншую з Днём ведаў, з пачаткам навучальнага года. Жадаю цярпення. Цярпенні бацькам, цярпенні настаўнікам, разуменні. Таму што выхаванне дзіцяці - складаны працэс, тут мы павінны працаваць усё разам. Важна разумець, што дзеці - наша багацце».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.02.2025 - 12:59
19.02.2025 - 12:37
13.02.2025 - 19:29
13.02.2025 - 17:55
Леанід Заяц: усе землі павінны эфектыўна выкарыстоўвацца ўласнікамі