Я ганаруся тым, што жыву ў нашай краіне. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на гала-канцэрце «Час выбраў нас» у рамках «Марафона адзінства» ў Бабруйску.
«Мы адзіныя. А людзі адзіныя не тады, калі ўсё думаюць аднолькава, а калі думаюць аб адным і тым жа - аб нашай краіне. 30 гадоў мы жывем у міры і згодзе, 30 гадоў мы жывем у суверэннай і незалежнай краіне. І я ганаруся, што жыву ў гэтай краіне», - сказаў ён.
Анатоль Ісачанка адзначыў, што Беларусь дасягнула многага, але важна працягваць развівацца. «Нам трэба зрабіць Беларусь яшчэ лепшай і прыгажэйшай. Гэта патрэбна не толькі нам, але і нашым дзецям, унукам. І гэта павінны зрабіць мы, таму што час выбраў нас», - звярнуўся ён да гледачоў і ўдзельнікаў «Марафона адзінства».
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама выказаў словы падзякі Прэзідэнту, усім удзельнікам і арганізатарам рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 15:43
07.07.2025 - 10:35
07.07.2025 - 09:56
Майстрыха з Амурскай вобласці пра «Купалле»: я ніколі не бачыла такога маштабнага славянскага свята