22 чэрвеня 1941 года - гэта дзень, які перавярнуў лёсы мільёнаў савецкіх людзей і стаў пачаткам самай маштабнай і кровапралітнай вайны ў гісторыі чалавецтва на Буйніцкім полі пад Магілёвам успаміналі аб тым, якім коштам дасталася нам Перамога. Дзесяткі мільёнаў загінуўшых і зніклых без вестак, разбураныя гарады і спаленыя вёскі, вялізныя эканамічныя страты — такі кошт заплаціў наш народ, каб вярнуць мірнае жыццё ў родны дом.
- Сёння многія заходнія дзяржавы аддаюць перавагу рабіць выгляд, што мінулае не мае ніякага значэння. Але мы ніколі не забудземся на тое, хто і як спрабаваў знішчыць наш народ, — адкрываючы мітынг «Звон смутку», падкрэсліў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. — Мы не забудзем боль вязняў лагераў смерці ў Магілёве, Бабруйску і Крычаве, пакуты жыўцом спаленых жыхароў вёскі Боркі. Крыкі аб дапамозе мірнага насельніцтва, расстралянага ў Палыкавічах і Пашкава. Горыч сумных страт і генацыд беларускага народа не мае тэрміна даўнасці. І сёння мы тут, каб схіліць галовы перад памяццю ўсіх, хто аддаў свае жыцці і ўшанаваць іх хвілінай маўчання. Кажуць, што час лечыць, гэта так, але ён не зможа сцерці нашу памяць, якой наканавана жыць вечна. На Буйніцкім полі - нашым сімвале вялікіх бітваў, мы ўспамінаем абаронцаў Магілёва, хто не шкадуючы жыцця 23 дні і ночы стаяў жывым шчытом на шляху ворага. Вялікая Айчынная вайна аддаляецца ад нас, на жаль, адыходзяць нашы ветэраны, іх становіцца ўсё менш і менш. Але сімвалічна, што сёння, праз 83 гады, іх унукі і праўнукі сабраліся зноў разам, каб праехаць мірнымі дарогамі памяці па месцах баявой славы сваіх дзядоў і прадзедаў. Мы ўспамінаем подзвіг савецкіх салдат, якія абаранілі нашу Радзіму, і з удзячнасцю перадаем гэтую памяць падрастаючаму пакаленню. Удзельнікі самага маштабнага міжнароднага маладзёжнага праекта «Дарогамі Памяці і Славы» з Магілёўскай вобласці і Расіі аб'ядналіся, каб на свае вочы ўбачыць, усвядоміць, і адчуць гераічныя і трагічныя падзеі з гісторыі той вайны. Наш святы абавязак захаваць праўду аб вайне, аб мужнасці і гераізме нашых продкаў. Наша агульная адказнасць - не даць абяліць фашызм і перапісаць гісторыю. Каб нашыя дзеці, унукі жылі ў мірнай, шчаснай, суверэннай краіне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.05.2025 - 11:25
30.04.2025 - 11:50
26.04.2025 - 14:10
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35