У Дзень Канстытуцыі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка ўручыў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 23 юнакам і дзяўчатам Магілёўшчыны, якім споўнілася 14 гадоў. У іх ліку - выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, актывісты дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў.
У гэтым годзе Беларусь святкуе 30-годдзе Асноўнага Закона краіны. Прымеркаванае да гэтага дня мерапрыемства ў рамках Усебеларускай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі!» адбылося 15 сакавіка ў Палацы культуры вобласці. Штогод з 2004 года па ініцыятыве БРСМ акцыя праходзіць ва ўсіх рэгіёнах і ўжо заняла дастойнае месца ў гісторыі беларускай дзяржавы. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі таксама прынялі памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.
Асноўны Закон выканаў сваё прызначэнне. Дзякуючы Канстытуцыі і цвёрдай волі нашага Прэзідэнта мы стварылі незалежную і дэмакратычную дзяржаву».
Але, як зазначыў губернатар, час ставіць новыя задачы, патрабуе сучасных рашэнняў і падыходаў. «27 лютага 2022 года абсалютная большасць беларусаў на рэспубліканскім рэферэндуме прагаласавалі за змены ў Канстытуцыю. І гэта стала новай старонкай у гісторыі суверэннай дзяржавы, - падкрэсліў ён. - Закон пашырыў спектр магчымасцяў для супрацьдзеяння наяўным выклікам, акцэнтаваў увагу на захаванні гістарычнай праўды, традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.
Канстытуцыя дае аснову для абароны і падтрымкі моладзі, іх асабістага і прафесійнага развіцця. У ёй закладзены магутны пасыл па ўцягванні моладзі ў актыўнае эканамічнае і палітычнае жыццё краіны».
Анатоль Ісачанка выказаў упэўненасць, што абноўлены Асноўны Закон дасць новы імпульс у развіцці дзяржавы. І падкрэсліў значную ролю маладога пакалення ў гэтым працэсе: «Традыцыйна ў Дзень Канстытуцыі ў нашай вобласці мы ўручаем пашпарты, даем пуцёўку ў жыццё нашым маладым людзям. З атрыманнем пашпарта яны становяцца паўнапраўнымі грамадзянамі нашага грамадства, са сваімі правамі і абавязкамі. Мы павінны дакладна разумець, што гэта тое пакаленне, якое будзе далей развіваць нашу краіну. І ў іх руках наша будучыня. А наша задача выхаваць сённяшняе пакаленне патрыётамі сваёй Радзімы, каб яны выраслі сапраўднымі грамадзянамі, якія любяць сваю краіну. І разумелі: тое, што было зроблена да іх - зроблена для іх. А яны павінны далей развіваць нашу Рэспубліку Беларусь».
Звяртаючыся да моладзі, ён адзначыў: «Нягледзячы на ваш юны ўзрост вы бачыце і разумееце, у якім нестабільным свеце мы жывем. Паўсюль велізарная колькасць фэйкаў, шмат, што падаецца ў інтэрнэце - не адпавядае рэчаіснасці. Гэтая хлуслівая інфармацыя разлічана перш за ўсё на вас, маладых людзей, у надзеі разгайдаць нашу краіну знутры, знішчыць усё, што было дасягнута за час незалежнасці. Новая Канстытуцыя заклікана захаваць мір і стабільнасць у нашай дзяржаве, адказаць на выклікі.
Вы павінны разумець, што зусім хутка прыйдзе час, калі вы будзеце працягваць тыя традыцыі, якія закладзены ў нашым грамадстве. За вамі - Беларусь. Гэта ваша краіна. Любіце і беражыце сваю зямлю, свой дом, толькі на роднай зямлі вы зможаце пабудаваць шчаслівую будучыню для сябе і сваіх дзяцей.
Атрыманне пашпарта - гэта першы крок у дарослае жыццё. Вы становіцеся паўнапраўнымі членамі беларускага грамадства, і нясеце адказнасць не толькі за ўласны лёс, але і за будучыню нашай Радзімы. Важна, каб вы ганарыліся тым, што з'яўляецеся грамадзянамі сваёй краіны. Менавіта вам працягваць будаваць будучыню сваёй дзяржавы. Толькі ад вашай асабістай мэтанакіраванасці, зацятасці і працавітасці залежыць, якім яно будзе. Ніколі не заставайцеся абыякавымі. Смела ідзіце да вызначанай мэты і вядзіце за сабой іншых. З гонарам і годнасцю нясіце званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь».
Сярод тых, хто атрымаў пашпарт з рук губернатара, быхаўчанін Сяргей Сёмін - выдатнік вучобы, пераможца прадметных алімпіяд. «Вядома, было прыемна такое запрашэнне. Адчуў радасць і гонар ад таго, што трэба ва ўрачыстай абстаноўцы ўзяць у рукі свой пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Разумею, што гэта не толькі дае правы, але і абавязвае быць законапаслухмяным, адказным».
Да размовы падключылася і маці Таццяна: «Сыну вельмі падабаецца вучыцца, з задавальненнем удзельнічае ў алімпіядах па фізіцы і матэматыцы. Таксама наведвае секцыю па більярдзе, цікавіцца плаваннем. Мы вельмі ганарымся, што ўдастоены гонару прысутнічаць на такім мерапрыемстве. Гэта заслуга дзіцяці і вельмі важна, што яго старанні адзначаны такім чынам. У нашым раёне ёсць усе магчымасці, каб дзеці маглі развівацца. Ёсць профільныя класы ў школе, вітаецца дадатковая адукацыя - гурткі, факультатывы па інтарэсах. Не застаецца без увагі і спорт – у нас ёсць фізкультурна-спартыўны комплекс, два басейны. Цешыць, што развіццю дзяцей надаецца такая сур'ёзная ўвага».
Са словам у адказ ад рабят выступіла на сцэне васьмікласніца Валерыя Станавая з Клічаўскага раёна – пераможца спартыўных спаборніцтваў і актывіст піянерскага руху: «Быць грамадзянінам Беларусі – для мяне гонар і адказнасць, гонар за сваю краіну. Найбольшыя перамогі ў нас яшчэ наперадзе. Толькі ад асабістай мэтанакіраванасці, зацятасці і працавітасці залежыць, якіх вышынь мы дасягнем у будучыні. А наша дзяржава заўсёды нас падтрымае і дапаможа».
Дзяўчынка падзялілася, што атрымліваць пашпарт у такім становішчы было хвалююча, радасна і адказна - удвая, таму што давялося выступаць ад усёй моладзі: «Бацькі, калі даведаліся, вельмі ўзрадаваліся і пахвалілі, пажадалі поспехаў, аднакласнікі вельмі здзівіліся, што еду атрымліваць пашпарт у Магілёў. Многія з іх сёння таксама атрымалі свае пашпарты ў нашым горадзе. Мне падабаецца наш Клічаў - у ім шмат помнікаў, ёсць курган. У нас прыгожая прырода і добрыя людзі. Шмат магчымасцяў - можна знайсці сабе любы занятак па інтарэсах. Я люблю вучыцца, удзельнічаю ў алімпіядах па рускай і беларускай мовах, па фізіцы. Яшчэ займаюся ў школе мастацтваў танцамі і малюю. Ездзім на конкурсы, выступаем у доме культуры на святы. Многія здзіўляюцца, дзе бяру столькі энергіі і мяркуюць, што сама выпрацоўваю. Мусіць, так і ёсць», - усміхнулася яна.
Разам з пашпартам рабятам уручылі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. А пасля афіцыйнай цырымоніі адбыўся святочны канцэрт.
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць набліжаецца да экватара па сяўбе ранніх яравых збожжавых і зернебабовых
31.03.2025 - 10:27
У Магілёўскай вобласці збожжавыя культуры пасеяны на плошчы 47,9 тыс. га
26.03.2025 - 09:59
Прамую тэлефонную лінію 29 сакавіка правядзе ў Магілёўскім аблвыканкаме Генадзь Дзенгалёў
25.03.2025 - 12:19