Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка лічыць сумеснае імпартазамяшчэнне галоўным напрамкам у супрацоўніцтве з рэгіёнамі Расіі. Аб гэтым ён сказаў журналістам падчас прэзентацыі Магілёўскай вобласці ў павільёне «Рэспубліка Беларусь» на ВДНГ у Маскве.
«Самы галоўны напрамак, на што трэба звяртаць увагу - гэта сумеснае імпартазамяшчэнне. Дапусцім, наша прадпрыемства «Бабруйскаграмаш» на 100% робіць прадукцыю з беларускай і расійскай сыравіны і камплектуючых. 90% выпускаемага «Магілёўліфтмашам» - таксама нашая сумесная прадукцыя», - сказаў Анатоль Ісачанка.
«Менавіта сумеснае імпартазамяшчэнне і лакалізацыя цяпер найбольш актуальныя», - падкрэсліў ён.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама адзначыў, што вобласць актыўна вядзе супрацоўніцтва практычна з усімі рэгіёнамі Расіі, але асабліва з суседзямі - са Смаленскай, Бранскай, Курскай абласцямі. «Наш таваразварот з Расеяй за тры гады са 130 млрд расейскіх рублёў павялічыўся да 230 млрд. Гэтыя лічбы кажуць самі за сябе. Расце наш тавараабарот, умацоўваюцца адносіны, і мы знаходзім сумесныя праекты, якія цікавыя ўсім», - дадаў ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2025 - 15:13
СЭЗ «Магілёў» і расійская кампанія АТ «Атам-ТОР» маюць намер развіваць стратэгічнае партнёрства
12.08.2025 - 10:05
Жніво на Магілёўшчыне: як новыя камбайны і вопытныя механізатары збіраюць ураджай 2025
12.08.2025 - 09:26
У Беларусі дадзены старт першым закупкам з адной крыніцы на электроннай гандлёвай пляцоўцы
11.08.2025 - 09:43
08.08.2025 - 14:32