Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сёння павіншаваў Ганаровага ветэрана Веру Феафанаўну Кастэнку з 90-гадовым юбілеем, пажадаўшы моцнага здароўя. Кіраўнік вобласці зазначыў, што біяграфія юбіляркі супадае з біяграфіяй развіцця Беларусі: «Як развівалася наша краіна, так развіваліся і Вы. 50 гадоў Вы аддалі працы ў Магілёўскай вобласці - Быхаўскі, Шклоўскі, Магілёўскі раёны, горад Магілёў. І ўсё - на адказных пасадах, дзе трэба ўкладваць душу і сэрца, мець пэўныя веды і навыкі працы з людзьмі. Былі ўзлёты і падзенні, былі расчараванні і поспехі - было ўсё».
«Было ўсё, – пацвердзіла Вера Феафанаўна. - Але самае страшнае - гэта ваенныя гады. Як было страшна, калі ўваходзілі немцы. Уваходзілі ў сяло і ішлі, што нельга было карову перагнаць цераз дарогу. Армія ішла з Крэменчуга на Кіеў. Ішлі суткамі людзі, тэхніка. І раптам падпальваюць поле з хлебам - больш за 50 га. Наш дзядуля страціў прытомнасць. Гэта былі страшныя гады: ні хлеба, ні жыцця. Усе пайшлі на фронт. Калі скончылася вайна, мне было 10 гадоў. Памятаю, як усе беглі слухаць па радыё выступ Сталіна. Гэта была моцная гаворка, у ёй быў нізкі паклон народу. Гэтыя ўспаміны я адрасую да 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Сёння ўсю ўвагу і віншаванні ў мой гонар я адрасую майму пакаленню, асабліва тым дзецям, якія перажылі Вялікую Айчынную вайну. Такіх у нашай вобласці каля 1,5 тыс. Мы выжылі ў гэтыя страшныя гады, потым вучыліся, працавалі і будавалі краіну.
Сёння мая краіна - гэта астравок, які трымае свет. І наша вобласць мае асаблівае дачыненне да росквіту Беларусі. У нас зараджалася дзяржаўнасць, таму што ў нашай вобласці нарадзіўся сын Айчыны і архітэктара краіны - Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Гэта чалавек асаблівай пробы. Мне па працы пашчасціла шмат гадоў ісці з ім побач.
Я думаю, што сёньня ў нас ёсьць усё для таго, каб мы былі шчасьлівыя. Мы кожны дзень у руках трымаем шчасце. Я нізка кланяюся ўсім, хто датычны да гэтага».
Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Анатоль Глаз уручыў юбілярцы вышэйшую ўзнагароду рэспубліканскай ветэранскай арганізацыі - знак «За заслугі».
Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 09:11
16.04.2025 - 15:15
14.04.2025 - 17:58
У Беларусі створана дзяржкамісія па кантролі за ходам уступнай кампаніі ў 2025 годзе