Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас сустрэчы з актывам Круглянскага раёна. Ён адзначыў, што трывалая канстытуцыйная прававая аснова дазваляе забяспечыць стабільнасць і эфектыўнасць перамен у прававым полі, улічваючы і палітычную барацьбу. Такі фармат зносін з актывам невыпадковы – прадыктаваны важнасцю задач па падрыхтоўцы і правядзенні рэферэндуму.
– Часам можна пачуць пытанне: навошта мяняць Канстытуцыю? Бо ў нас дастаткова эфектыўны Асноўны закон, які ўжо чвэрць стагоддзя вызначае ўвесь спектр грамадскіх адносін, якія складваюцца ў грамадстве і дзяржаве. Але трэба разумець, што ў Беларусі прымалі Канстытуцыю ў сярэдзіне 90-ых гадоў. Гэта быў этап станаўлення беларускай дзяржаўнасці, калі выбудоўвалася палітычная, эканамічная, сацыяльная, прававая і іншыя сістэмы нашай дзяржавы. За гэтыя 25 гадоў беларускай дзяржаўнасці з усёй відавочнасцю можна сведчыць аб тым, што дзеючая Канстытуцыя выканала сваё прызначэнне, – адзначыў Анатоль Ісачанка.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама спыніўся на некаторых лічбах, якія характарызуюць, чаго ўдалося дасягнуць Беларусі за гэты час. Так, у рэйтынгу краін свету па ўзроўні занятасці мы размешчаны на 5 радку з 73 дзяржаў. Па ўзроўні адукацыі ўваходзім у групу 30 найбольш развітых краін. Беларусь атрымала статус аднаго з вядучых экспарцёраў харчавання. Краіна займае 3 месца ў свеце па экспарце масла жывёльнага і сухой малочнай сыроваткі, 4 – па экспарце сыроў, 5 месца па экспарце сухога абястлушчанага малака.
– Дзякуючы моцнай дзяржаўнай уладзе былі створаны ўмовы для развіцця эканомікі. Гэта сістэма сябе апраўдала і выстаяла перад знешнімі і ўнутранымі выклікамі. Але з павышэннем ўзроўню жыцця чалавеку заўсёды хочацца большага. Выраслі і ўступілі ў актыўнае жыццё цэлыя пакаленні беларусаў, дзяцей незалежнасці. Новая якасць грамадства патрабуе ўдасканалення сістэмы кіравання, у тым ліку і палітычнага. Таму каб выконвалася сацыяльная палітыка, нам патрэбна моцная эканоміка, якая не зможа працаваць без стабільнай дзяржавы. А ў аснове гэтай стабільнасці знаходзіцца наша Канстытуцыя, якая захоўвае суверэнітэт і дае права кожнаму чалавеку на самавызначэнне, – дадаў Анатоль Міхайлавіч.
Кіраўнік рэгіёна ахарактарызаваў асновы беларускай мадэлі грамадскага развіцця – гэта моцная дзяржава, сацыяльна арыентаваная рынкавая эканоміка і хрысціянскія каштоўнасці:
– Такім чынам, унясенне змяненняў у Асноўны закон павінны закласці прававыя асновы развіцця Беларусі на дзесяцігоддзі наперад, а з другога – стварыць механізмы, каб забяспечыць гэта развіццё. Каб ісці наперад і развіваць моцную дзяржаву, неабходны актыўны ўдзел у абмеркаванні змяненняў у Асноўны закон і прамое волевыяўленне беларусаў, а не дыктат звонку.
Анатоль Ісачанка адзначыў, што з улікам рэалій сённяшняга дня важна выбудаваць інфармацыйную працу такім чынам, каб навацыі ў Асноўны закон былі зразумелыя кожнай сацыяльнай катэгорыі. Так, моладзь трэба інфармаваць праз сацыяльныя сеткі і месенджары, людзей старэйшага пакалення – праз прамыя зносіны і раённую газету, сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства. Таксама ў абмеркаванне Канстытуцыі важна првабіць грамадскія арганізацыі, дэпутацкі корпус, кіраўнікоў арганізацый.
Падобная сустрэча з актывам праходзіць і ў Бялыніцкім раёне. У ёй удзельнічаюць старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, а таксама старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк і рэктар МДУ імя А. А. Куляшова Дзяніс Дук.
СБ, вiдэа ТРК «Магiлёў»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11
16.04.2025 - 15:15