RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Анатоль Ісачанка прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта Беларусі: мы жывем у стабільнай, мірнай, спакойнай краіне і, вядома ж, хочацца, каб нашы дзеці, унукі жылі ў такой жа

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прагаласаваў сёння на выбарчым участку №56 Ленінскага раёна Магілёва, размешчаным у гімназіі №3. Зрабіўшы выбар, ён расказаў журналістам, за што аддаў свой голас:

«Я галасую за Рэспубліку Беларусь, за будучыню нашай краіны. І важна разумець, што мы сёння выбіраем будучыню не толькі нашай краіны, але і будучыню кожнага з нас. Мы жывем у стабільнай, мірнай, спакойнай краіне і, вядома ж, хочацца, каб нашыя дзеці, унукі жылі ў такой жа. Толькі каб яна была яшчэ прыгажэй і лепш. Вось за гэта я галасую. Гэта сапраўды трэба нам усім: трэба нашым дзецям, трэба нашым унукам, трэба нам, якія сёння прыйшлі на ўчасткі і робяць свой выбар. Гэта важны момант для нас усіх, і гэта трэба нам усім. Трэба, каб нашая краіна развівалася і каб мы ўсё спакойна жылі і працавалі. Гэта самае вялікае шчасце і дабро для кожнага чалавека».

Дарэчы, Анатоль Ісачанка адзначыў, што актыўнасць назіраецца высокая. Так, паводле звестак датэрміновага галасавання, яўка выбаршчыкаў па ўсёй краіне склала без малага 42%. Па Магілёўскай вобласці, у прыватнасці, - амаль 43%. «Актыўнасць вельмі вялікая, так, пра гэта кажа і сацдаследаванне, якое мы правялі ў канцы мінулага года. Яго вынікі паказалі, што больш за 90% грамадзян нашай Магілёўшчыны выказалі жаданне прыйсці на выбарчы ўчастак. Гэтыя лічбы кажуць самі за сябе», - падкрэсліў ён.

Таксама губернатар паразмаўляў з навучэнцамі і педагогамі ўстановы адукацыі, пацікавіўся тым, як на ўчастку арганізаваны гандаль і канцэртная праграма.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая