RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Анатоль Ісачанка: у аснове поспехаў заўсёды будзе стаяць чалавек - працавіты, сумленны і таленавіты

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці за 2024 год, адбылося сёння ў Палацы культуры вобласці. У святочнай атмасферы ўзнагароды ўручылі лідэрам спаборніцтва па сацыяльна-эканамічнаму развіццю і назвалі імёны пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны». Удзел у цырымоніі прыняў старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Адказваючы на пытанні журналістаў перад пачаткам мерапрыемства, кіраўнік рэгіёну адзначыў, што вобласць у 2024 годзе паказала нядрэнны вынік і назваў некалькі паказальных лічбаў: гэта інвестыцыі - каля Br4 млрд (124,6 працэнта да ўзроўню мінулага года), чысты прыбытак - больш як Br1 млрд (рост у 2,6 раза), рост валавога рэгіянальнага прадукту. І як следства - павелічэнне заработнай платы на 20%.

«Я думаю - гэта асноўныя, ключавыя крытэры. Аднак ёсць да чаго імкнуцца, ёсць над чым працаваць. Але тое, што пачаўся паступальны рух і мы бачым у гэтым пазітыў, бачым, што імкнуцца працоўныя калектывы - кіраўнікі, людзі. Мусіць, у гэтым і ёсць самае вялікае наша дасягненне. Людзі павінны разумець, што толькі сваёй працай, толькі сваімі намаганнямі мы можам ствараць дабро для сябе, для дзяцей, для навакольных і рабіць сваю Магілёўшчыну, наш Прыдняпроўскі край цудоўным», – адзначыў ён.

Звяртаючыся да залы з прывітальным словам, Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што сёння тут сабраліся лепшыя працаўнікі розных галін, тыя, хто любіць родную зямлю і ўпрыгожвае яе сваёй працай. Урачы і настаўнікі, будаўнікі, аграрыі - людзі розных прафесій, якіх аб'ядноўвае адно - шчырая адданасць выбранай справе.

«2024 выдаўся няпростым. Але, нягледзячы на аб'ектыўныя цяжкасці, сёння ў кожнага прысутнага ёсць нагода для гонару за сваё прадпрыемства, за свой родны раён, за сваю Магілёўшчыну. Бо зроблена ўсё, што запланавана. І нават больш. Мы нарасцілі вытворчы патэнцыял, умацавалі будаўнічы комплекс, працягнулі развіццё сферы АПК, - пазначыў губернатар. - Ад вынікаў нашай працы напрамую залежыць рэалізацыя ўсіх сацыяльных праектаў, якіх, дарэчы, у нас нямала - гэта будаўніцтва дарог, жылых дамоў, школ, дзіцячых садоў, бальніц. Але спыняцца на дасягнутым нельга, наперадзе ў нас вялікія планы».

Пры гэтым, як падкрэсліў кіраўнік рэгіёну, у аснове поспехаў заўсёды будзе стаяць чалавек - працавіты, сумленны і таленавіты. Ён таксама акцэнтаваў увагу, што пяцігодка якасці, якая стартавала, - гэта каласальны прастор для ініцыятывы. І задача павысіць не толькі якасць тавараў і паслуг, галоўнае - павысіць якасць жыцця людзей.

«Перакананы, нельга спыняцца на дасягнутым, трэба ўвесь час ісці наперад, ставіць перад сабой высокія мэты і абавязкова дамагацца іх. Бо тут, на магілёўскай зямлі, жывуць нашчадкі герояў, якія абаранілі сваю Айчыну і аднавілі пасляваенную краіну. І гэты баявы дух, згуртаванасць, перадаюцца нам з пакалення ў пакаленне, што набывае асаблівы сэнс у год 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Кожны павінен сваёй працай, сваім стаўленнем да даручанай справы даказаць, што мы дастойныя спадчыннікі воінаў-пераможцаў. Наша жыццё неаддзельнае ад лёсу Радзімы, дзе асабісты вынік - гэта агульны поспех краіны.

Мы жывем у няпросты час. Але, менавіта ў такія моманты разумееш, што будучыня нашай дзяржавы - у моцным лідэры і нашым адзінстве», - падкрэсліў Анатоль Ісачанка.

Пераможцамі спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек прызнаны Кіраўскі, Хоцімскі і Бялыніцкі раёны. Сярод гарадоў Магілёў і Бабруйск пераходны сцяг і дыплом І ступені былі ўручаны Магілёву.

Так, старшыня Бялыніцкага райвыканкама Вольга Прыстромская падзякавала ўсім калектывам раёна за ўклад у агульную перамогу: «Мы разам прыкладалі намаганні для дасягнення нашых вынікаў. Удзячная за дасягнутыя вынікі, за прафесіяналізм, за адказныя адносіны да справы, за ўклад кожнага з іх у развіццё рэгіёну, жыллёвае будаўніцтва, дасягнуты аб'ём будаўніча-мантажных і падрадных работ, прыцягненне інвестыцый, рост тавараабароту, рост сярэднямесячнай намінальнай заработнай платы, энергазберажэння, прыярытэты 2024 годзе.

Таксама летась у краіне былі вызначаны самыя чыстыя добраўпарадкаваныя населеныя пункты Беларусі. Мы ганарымся тым, што Бялынічы – у іх ліку. Летась мы з гонарам і высокай адказнасцю насілі званне культурнай сталіцы. І гэтая рэспубліканская акцыя дазволіла паказаць нашы самабытнасць, традыцыі, паўплываць як на развіццё, так і на пазнавальнасць раёна. Сёння ў Год добраўпарадкавання мы працягнем працаваць, добрасумленна і адказна ўсё разам на адзін вынік, у адной камандзе».

Ганаровае званне «Чалавек года» прысвоена ў намінацыі «Вытворчая дзейнасць» дырэктару ААТ «Зеніт» Аляксею Вайцяховічу, трактарысту адкрытага акцыянернага таварыства «Горкілен» Сяргею Шулікаву, галоўнаму ляснічаму ДЛГУ «Быхаўскі лясгас» Галіне Кудравай, першаму намесніку дырэктара - галоўнаму намесніку дырэктара «Жылкамгас» Мікалаю Канкевічу, намесніку старшыні Магілёўскага аблвыканкама Генадзю Дзенгалёву, дырэктару закрытага акцыянернага таварыства «Сервалюкс Агра» Васілю Мазурыку.

«Гэта самая высокая ўзнагарода ў маім жыцці. Я вельмі ганаруся гэтым момантам і адчуваю вельмі моцнае хваляванне. Вядома, шчаслівая, лічу, што гэтая ўзнагарода не толькі мая, але і ўзнагарода кожнага працаўніка нашага Быхаўскага лясгаса, усяго нашага калектыва. Я ім удзячная, – падзялілася ўражаннямі Галіна Кудрава. – У нас вельмі згуртаваны калектыў. Дзякуючы гэтаму мы дасягнулі такіх вышынь. Я спадзяюся, што надалей нас чакаюць новыя вышыні і перамогі. Мы будзем да гэтага імкнуцца. Вядома, напаткалыя раён бураломы заспелі нас знянацку - быў вельмі цяжкі год распрацоўкі гэтых бураломаў, наперадзе нас яшчэ чакае лесааднаўлення, добраўпарадкаванне ўсіх загінуўшых насаджэнняў. Але я ўпэўнена, усе разам, разам, мы справімся з гэтай нялёгкай справай».

Падзяліўся эмоцыямі ад атрымання звання «Чалавек года» і Генадзь Дзенгалёў: «Для мяне гэта была нечаканасць, вялізны сюрпрыз. І гэта, напэўна, самая высокая ацэнка маёй працы за ўсё маё жыццё. Я не магу сказаць, што працаваў для таго, каб атрымаць узнагароду, проста працаваў, стараўся рабіць сваю справу. І, мусіць, атрымалася гэта таму што я люблю сваю працу, люблю рабіць тое, што раблю, прапускаю ўсё трошкі праз сябе, жыву гэтым. Нельга сказаць, што для галіны год быў цяжкі ці просты. Бо простага часу не бывае, калі ты хочаш нешта зрабіць і ставіш вялікія задачы. Таму ён складаны ў якасці арганізацыі працэсу, напружаны, але вельмі цікавы, таму што ты бачыш плён працы і гэтаму цешышся».

В номинации «Непроизводственная сфера» отмечены артист-вокалист – ведущий мастер сцены учреждения культуры «Могилевская областная филармония» Павел Усович, врач-рентгено-эндоваскулярный хирург, заведующий отделением интервенционной кардиологии учреждения здравоохранения «Могилевская областная клиническая больница» Николай Конев, директор учреждения «Центр социального обслуживания населения Ленинского района г.Могилева» Елена Аргудяева, спортсмен-инструктор национальной команды Республики Беларусь по прыжкам на батуте Республиканского центра олимпийской подготовки по гимнастическим видам спорта Виолетта Бордиловская, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па веславанню акадэмічнай Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту» Яўген Залаты, дырэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга агралесатэхнічны каледж імя К.П.Арлоўскага» Міхаіл Сасонка.

Як адзначыў Міхаіл Сасонка, шлях да такога звання можа быць і цярністы, але прыемны: «Праца з дзецьмі, моладдзю сама па сабе вельмі цікавая. Заўсёды трымае ў тонусе. Сама ўзнагарода, напэўна, самая высокая ацэнка, якая можа быць у маім жыцці. І я вельмі ганаруся не толькі за сябе, я ганаруся за сваіх дзяцей, якія таксама будуць прысутнічаць сёння тут, іх трое, за жонку. Я ганаруся за свой калектыў. Гэта ўзнагарода ўсіх, не толькі мая, гэта вынік агульнай працы. Удзячны сям'і за цярпенне, калектыву - за разуменне, у асноўным імкнуся іх хваліць, але бывае, што і крытыкую. Гэта найлепшы каледж, дзе вучацца самыя матываваныя дзеці. Мы ганарымся сваімі выпускнікамі».

У намінацыі «Грамадска-палітычная дзейнасць» ганаровага звання ўдастоены старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк, дэпутат Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Фестывалі бай» Аляксандр Лаўрыновіч.

Акрамя таго, у гэты дзень былі аб'яўлены падзякі кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь галоўнаму рэдактару газеты «Магілёўскія ведамасці» Аляксандру Булаю, генеральнаму дырэктару «Магілёўаблаўтатранса» Дзмітрыю Зубрыновічу, генеральнаму дырэктару Булачна-кандытарскай кампаніі «Дамачай» Вользе Цімафеенка..

«Праца журналіста не абмежавана часовымі рамкамі - наша праца дваццаць чатыры на сем. Мы пастаянна ў інфармацыйных патоках - пішам навіны і для сацсетак, і для газеты, каб людзі аператыўна атрымлівалі праўдзівую інфармацыю з дакладных крыніц, - падзяліўся Аляксандр Булай. - Эмоцыі перапаўняюць. Адначасова такая ўзнагарода абавязвае трымаць высокую планку і надалей. Гэта заслуга ўсяго інфармагенцтва, з якім у нас яшчэ шмат падзей наперадзе».

Святочную атмасферу дня дапоўніў канцэрт творчых калектываў вобласці. У фае для гасцей свята была прадстаўлена тэматычная выстаўка «Соль зямлі Магілёўскай».

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая