Сёння ў Магілёве адзначылі адно з галоўных нацыянальных святаў - Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання дзяржаўных сімвалаў, якая прайшла на плошчы Леніна, прынялі ўдзел старшыня абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.
У вынасе флага, памер якога склаў сто на дзевяць метраў, і макета герба Рэспублікі Беларусь былі задзейнічаны прадстаўнікі працоўных калектываў, кадэты, навучэнцы патрыятычных класаў, спецыялізаванага ліцэя МУС, курсанты інстытута МУС, навучэнцы каледжаў і вучылішчы алімпійскага рэзерву.
«Выбраныя воляй беларускага народа, сучасныя сімвалы з'яўляюцца неад'емнай часткай незалежнасці нашай краіны. Яны ўвасабляюць вернасць традыцыям, якія мы пранеслі праз стагоддзі: жыць у міры і згодзе, працаваць на карысць сваёй Айчыны, паважаць старэйшае пакаленне, - падкрэсліў Анатоль Ісачанка ў сваім выступленні. - Эмоцыі гонару, калі гучыць беларускі гімн і лунае наш сцяг - складана абкласці ў словы. З імі мы адчуваем і ўсведамляем датычнасць да лёсу сваёй краіны.
Яны надаюць сілы абаронцам Айчыны, умацоўваюць упэўненасць нашых спартсменаў, выхоўваюць пачуцці патрыятызму і натхняюць нас на новыя дасягненні».
Анатоль Ісачанка адзначыў важнасць таго, што ў свяце прымае ўдзел вялікая колькасць моладзі. Звяртаючыся да іх, ён даў пажаданне: «Шануеце і беражыце галоўныя знакі беларускага суверэнітэту, будзьце заўсёды гатовыя ўстаць на іх абарону. Таму што, абараняючы іх, мы абараняем сваю Радзіму».
Кіраўнік рэгіёну падкрэсліў: «Мы - народ-пераможца свабоднай і мірнай краіны. Мы тут нарадзіліся, выраслі, тут нашы карані. Нам жыць на гэтай зямлі і будаваць нашу будучыню разам. Толькі так, агульнымі намаганнямі, пад адзіным флагам, мы зможам справіцца з любымі задачамі і ўпэўнена рухацца наперад.
Перакананы, што дзяржаўны сцяг, герб і гімн назаўжды застануцца святымі сімваламі для ўсіх пакаленняў».
Пасля выступлення губернатара, па традыцыі, якая склалася ў нашай краіне, прадстаўнікі моладзі прынеслі клятву вернасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь.
Як адзначыў Аляксандр Гарошкін, у нашай дзяржаве праходзіць цэлая чарада знамянальных свят: «Толькі што мы адзначылі вялікае свята 9 Мая і гэта сімвалічна, што сёння мы адзначаем наступнае дзяржаўнае свята - ушаноўваем нашы сімвалы. Я думаю, што любога беларуса бярэ гонар за гэтыя сімвалы, таму што яны ў сябе ўвабралі ўсё: гераічнае мінулае і не менш гераічнае сучаснасць нашага народа. Мы можам ганарыцца гэтымі сімваламі, мы можам ганарыцца сваёй краінай. І самае галоўнае, што мы паказваем, як трэба любіць сваю краіну, як трэба пра яе клапаціцца, як трэба яе бараніць. Побач з дарослым пакаленнем, побач з нашымі ветэранамі - моладзь, а гэта якраз пераемнасць пакаленняў. Таму мы з упэўненасцю можам сказаць, што наша краіна мае будучыню.».
Акрамя таго, у гэты дзень тры дзясяткі школьнікаў былі прыняты ў піянерскую арганізацыю. Ганаровыя госці прынялі ўдзел у цырымоніі павязвання гальштукаў. Новаспечаным піянерам таксама ўручылі салодкія сувеніры.
Сярод тых, каму пашчасціла стаць удзельнікамі ўрачыстасці, навучэнцы 4 класа СШ №31 Дзмітрый Веліканаў і Аліса Афанасенка. «Мне вельмі падабаецца, што прыйшло вельмі шмат прыгожых людзей на гэтае свята. Яны прынеслі з сабой сцягі, усе разам спявалі гімн - было вельмі прыгожа і ўрачыста. Я удзячны, што гэты дзень прынёс мне столькі прыемных эмоцый. Было прыемна, што ў такім становішчы мяне прынялі ў піянеры. Калі бачу сцяг, адчуваю гонар за нашу краіну. Нашы людзі вельмі добрыя і заўсёды гатовы дапамагчы», – падзяліўся Дзіма.
«Было хвалююча, але вельмі прыемна, калі нам павязвалі гальштукі. Свята вельмі спадабалася, я ўпершыню ўдзельнічала ў такім. Ганаруся сваёй краінай, лічу, што трэба ведаць свае сімвалы, таму што ў іх сіла нашай краіны і наша гісторыя», - падтрымала хлопчыка Аліса.
Атмасферу свята дапоўнілі канцэртныя нумары ад творчых калектываў абласнога цэнтра.
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.05.2025 - 10:58
08.05.2025 - 18:36